Репост из: Позірк. Навіны пра Беларусь
Кіраўнік ваеннай разведкі Украіны: Нападу з боку Беларусі не будзе, чуткі пра гэта — рэха расійскай спецыяльнай інфармаперацыі.
На тэрыторыі Беларусі назапашана "выключна абарончая зброя, якую ў прынцыпе нельга выкарыстоўваць у наступе", заявіў у эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафона начальнік галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў.
"Яны зусім не хочуць гэтага рабіць. Усё звязанае з тэматыкай Беларусі, што адбываецца ў нас у медыяпрасторы, — рэха менавіта расійскай спецыяльнай інфармацыйнай аперацыі", — сказаў Буданаў.
На яго думку, галоўная мэта гэтай інфармацыйнай аперацыі — пасеяць паніку ва ўкраінскім грамадстве, адцягнуць сілы і сродкі ад рэальных баёў на перадавой.
☝️ 6 снежня ва Узброеных сілах Беларусі пачаліся "планавыя заняткі", накіраваныя на "падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці". Гэта адбываецца на фоне аб'яўленай Аляксандрам Лукашэнкам маштабнай праверкі ўліковых звестак ваеннаабавязаных.
Крыніца: @pozirkonline