Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У галоўрэда БелаПАН Ірыны Леўшыной e камеры на Акрэсціна няма матраца і падушкі. З перадачы ёй аддалі толькі паўбутэлькі вады і сродкі гігіены.
Дырэктарку і галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, бухгалтарку Кацярыну Боеву і экс-дырэктара Дзмітрыя Наважылава 23 жніўня ў ІЧУ на Акрэсціна наведалі адвакаты.
Усе трое палітвязняў у бадзёрым стане. Леўшына і Боева не цалкам атрымалі перадачы. Ім аддалі толькі сродкі гігіены, а Леўшыной яшчэ паўбутэлькі вады. Ёй не выдалі матрац і падушку, у камеры з ёй была яшчэ адна жанчына. У Наважылава у камеры чатыры чалавекі.
28 жніўня заканчваецца 10 сутак з моманту затрымання супрацоўнікаў БелаПАН. Да гэтага дня павінны вырашыць: вызваліць іх ці прымяніць меру стрымання.
Нагадаем, яны былі затрыманыя 18 жніўня пасля ператрусаў дома і ў офісе кампаніі. Іх падазраюць у здзяйсненні злачынства па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).