Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ на папярэджанне Мінюста. У пятніцу — працэс аб ліквідацыі
Сёння Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў скаргу грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі пасля маніторынгу дакументаў арганізацыі.
У папярэджанні адзначалася, што скончыліся тэрміны дамовы на арэнду памяшканняў, у якіх знаходзяцца Гомельская і Маладзечанская філіі арганізацыі. БАЖ катэгарычна не пагадзіўся з гэтым і ў сваёй скарзе ў Вярхоўны суд прывёў довады і доказы сваёй праваты.
23 жніўня суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Валянціна Кулік разгледзела скаргу журналісцкай арганізацыі і ў выніку вырашыла пакінуць папярэджанне Міністэрства юстыцыі ў сіле. БАЖ нязгодны з такім рашэннем і намераны абскардзіць яго.