🦆На Берасцейшчыне ўсталявалася сапраўднае зімовае надвор'е. Лёд скаваў амаль усю паверхню ракі Мухавец. Тыя вадаплаўныя птушкі, якія не адляцелі ў вырай, пачалі грамадзіцца на праталінах уздоўж усяго цячэння ракі. Таму было вырашана правесці ўжо 8-я 😲 традыцыйныя сінхронныя зімовыя ўлікі вадаплаўных птушак у Берасці. Як і штогод (пачынаючы з 2016 года), сёння мы лічылі ўсіх вадаплаўных і каляводных птушак ад крэпасці да в. Булькова.
Трэба адразу адзначыць, што ў гэтым годзе ў адрозненні ад папярэдніх гадоў, удалося ўрэшце правесці класычныя ўлікі. З-за адсутнасці ільда на рацэ і раўнамернай канцэнтрацыі птушак ў мінулым годзе мы вымушаныя былі шукаць іх амаль уздоўж усяго русла. У гэтым годзе ўсе птушкі былі сканцэнтраваныя на лічаных праталінах, дзе лічыць іх значна прасцей, бо ўсе яны ў адным месцы.
Як і штогод большасць зімуючых вадаплаўных птушак склалі: качкі-крыжанкі, лебедзі-шыпуны, лыскі, гогалі і вялікія савукі. Гэтыя віды сустраліся амаль на кожнай, з даследаваных намі, праталіне.
Але не абышлося і без цікавых сустрэч, якія падбадзёрвалі нас падчас улікаў. Таксама амаль на кожнай праталіне мы назіралі савукоў-луткоў, а у раёне в. Ваўкі адразу 5 асобін гэтай вельмі прыгожай птушкі. Таварыства ім датрымлівалі ныркі-свіркі, нырок-сівак і чубатыя ныркі. У Берасці пад Гузнянскім мастом зімуе лебедзь-клікун. Там жа над ракой высока ў паветры лунаў арлан-белахвост. У зарасніках трыснягу каля праталін часта можна было назіраць шэрых чапель, бакланаў і чаротніц. А вось чаек зімуе зусім няшмат.
Сёння апроч мяне вадаплаўных птушак у Берасці сінхронна лічылі: Юры Янкевіч і Аляксандр Сербун. Дзякуй усім удзельнікам, хто адгукнуўся і дапамог!
#зімовыяўлікі