Репост из: МотолькоПомоги
Новая схема са старымі назвамі.
Альтэрнатыўная схема менскага метро з гістарычнымі назвамі.
Мы, телеграм-канал @kollektivnoe, вырашылі надаць менскім станцыям метро гістарычныя назвы, каб менчукі і госці сталіцы болей не блыталі вуліцу Маскоўскую і ст.м. Маскоўская, вуліцу Магілёўскую і ст.м. Магілёўская, і каб у людзей была нейкая асацыяцыя з гістарычнай мясцовасцю, дзе цяпер знаходзяцца станцыі метро.
У Менску шмат станцый увогуле не маюць дачынення да гістарычных назваў мясцін, дзе яны знаходзяцца. Першамайская, Пралетарская, Фрунзенская ці Маскоўская… Дзе гэта?
Чаму, напрыклад, Маладзёжная? Шмат хто задаваў падобныя пытанні.
Таму мы паспрабавалі перайменаваць станцыі менскай падземкі ў гонар гістарычных мясцін, дзе яны знаходзяцца. З якога прынцыпу мы бралі назвы?
Па-першае, большая частка Менску, дзе цяпер знаходзяцца станцыі метро, была па-за межамі сучаснага гораду. Таму назвы бралі ад вёсак, фальваркаў ці рэчак, каля іх. Напрыклад, Рай, дзе зараз Парк Чалюскінцаў, ці Мышка, па назве ракі каля станцыі.
Па-другое, цэнтр Менску быў заселены досыць даўно. Таму тут абіралі ці назву старой вуліцы каля яе (напрыклад, Захар’еўская), ці нейкі вядомы гістарычны помнік (Дамініканская, па назве Кляштара Святога Тамаша Аквінскага, які ў 1950-м узарвалі савецкія ўлады), ці гістарычны раён гораду (Ляхаўка, Залатая Горка).
Некаторыя назвы станцый браліся не ад самай блізкай вёскі, каб не было блытаніны. Напрыклад, цяпер будуецца станцыя Аэрадромная, дык вось доўгі час там было чыстае поле, у нас нават быў варыянт назваць станцыю Чыстае поле. А самая бліжэйшая вёска была Лошыца. Але сучасны раён Лошыца знаходзіцца досыць далёка ад яе і Лошыц у той ваколіцы раней было вельмі шмат. Таму вырашылі назваць у гонар вуліцы Лібава-Роменская, якая там недалёка.
Вядома, што будуць спрэчкі аб назвах, варыянты і ў нас былі. Але нельга абысціся без дыскусій у такіх пытаннях.
Спадзяемся, што ў нас атрымалася зрабіць больш-менш аб’ектыўную і цікавую схему.