Репост из: ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Заўтра ў Беларусі зноў павышаюцца цэны на бензін і дызельнае паліва. Калі нарэшце спыніцца рэгулярнае "капеечнае" павышэнне? Паводле нашых разлікаў і з улікам падатковага манеўру ў РФ цэны на АЗС стабілізуюцца ў дыяпазоне ад $1 да €1 за літр. На сёння гэта інтэрвал 2,1-2,4 рубля. Зразумела, што такімі цэны стануць не адразу ў 2019 г., а ў сярэдзіне 2020-ых гг.