Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
⚡️Ізраільскі сайт DEBKA паведамляе, што ў выпадку авіяўдара па сірыйскай базе Масаяф (Masayaf) "забітыя і параненыя" вайсковыя інжынеры з Беларусі і Паўночнай Карэі. Па звестках ізраільцян, большасць беларусаў, якія патрапілі пад удар, — супрацоўнікі беларускага экспарцёра зброі "Белзнешпрамсервіс". На прадпрыемстве каментаваць сітуацыю адмовіліся. Прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў у каментары Еўрарадыё заявіў, што "ніводнага беларускага вайскоўца на тэрыторыі Сірыі няма".