Репост из: ВЯЧОРКА
Сёньня Ціханоўскую прымаюць як дзяржаўнага лідэра, як абраную прэзыдэнтку, хаця фармальна яна і не праводзіла інаўгурацыі.
У лістах і зваротах ад афіцыйных асобаў яе называюць President-Elect (абраны прэзыдэнт, які не ўступіў на пасаду) альбо Madame President, гэтаксама да яе зьвяртаюцца дэпутаты парлямэнтаў у ЗША, Італіі, Літве, Эстоніі, Польшчы і іншых дзяржавах.
Падчас паездак ёй прадугледжана дзяржаўная ахова і суправаджэньне службай пратаколу. Падчас сустрэчы з Мэркель у яе былі ўсе атрыбуты прэзыдэнцкага візыту акрамя супольнай прэс-канфэрэнцыі пасьля размовы.
Правядзеньне інаўгурацыі цяпер можа стварыць шэраг юрыдычных калізіяў, і прывядзе да неабходнасьці дабівацца фармальнага прызнаньня Ціханоўскай, а гэта можа зацягнуцца, а самае галоўнае - адцягне увагу ад вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня выбараў.
Каб лічыць Ціханоўскую пераможцай на выбарах, замежнікам інаўгурацыя не патрэбная. А беларусы ўжо правялі народную інаўгурацыю 27 верасьня з удзелам 120 тысяч чалавек.