Репост из: Новы Час
«Лукашэнка адчувае сябе як чалавек, якога выганяюць з яго дзесяціпакаёвай кватэры»
"Наша Ніва" пагутарыла з вядомым карыкатурыстам Андрэем Більжо.
Аказалася, супрацоўнікі не толькі беларускіх рэдакцый звальняюцца з-за пазіцыі ў дачыненні да апошніх падзей у краіне — вядомы расійскі карыкатурыст Андрэй Більжо добраахвотна сышоў з часопіса, у якім адпрацаваў восем гадоў, у дзень, калі ў Мінск прыехалі журналісты RT. Да таго ж мастак, а па прафесіі яшчэ і псіхіятр, стварыў серыю карыкатур пра беларускі пратэст, пра дзеянні сілавікоў, пра тандэм Лукашэнкі і Пуціна.
Магчыма, гумар, нават такі трагічны, — якраз тое, што нам цяпер трэба. «Наша Ніва» публікуе гэтыя работы, а разам з імі і гутарку з Андрэем пра тое, як беларускі супраціў выглядае з боку і мажлівасць настолькі ж масавых пратэстаў у Расіі.
— Наколькі беларускі пратэст, калі меркаваць хаця б па вашым атачэнні, займае парадак дня ў Расіі?
— У маім атачэнні ўсе пра яго кажуць, без гэтага не абыходзіцца ні адно застолле, хоць з-за каранавіруса мы сталі збірацца радзей. Я злавіў сябе на думцы, што «страціў розум» на Беларусі: я сачу за ўсімі падзеямі, раблю перапосты, чытаю «Нехту» і так далей. Я нават сышоў з часопіса «Русский пионер», у якім адпрацаваў восем гадоў: я напісаў галоўнаму рэдактару Андрэю Калеснікаву, што чырвоная паласа прайшла занадта тлуста і быць пад адной вокладкай з Маргарытай Сіманьян я больш не магу.
Чытаць далей