Репост из: Новы Час
Чаго чакаць ад расколатага грамадства?
Сяргей Нікалюк
На побытавым узроўні раскол лёгка выявіць у адносінах да адзінага палітыка (АП). У 1994 годзе ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, паводле інфармацыі ЦВК, за яго прагаласавалі 44,82% выбаршчыкаў. Але разам з сацыяльна блізкімі кандыдатамі (Вячаслаў Кебіч, Аляксандр Дубко і Васіль Новікаў) доля прасавецкіх беларусаў у той лёсавызначальны год склала 72% пры яўцы 78,97%. Нацыянальна-дэмакратычных кандыдатаў (Зянон Пазьняк і Станіслаў Шушкевіч) падтрымалі 22,73% выбарцаў.
Вось такая электаральная рэальнасць ва ўмовах адносна дэмакратычных выбараў. За чвэрць стагоддзя яна, безумоўна, змянілася, аднак не прынцыпова.
Як і належыць аўтарытарнаму лідару, АП абапіраецца на сацыяльную перыферыю — гэта значыць, на тых, чый матэрыяльны дабрабыт наўпрост залежыць ад шчадротаў дзяржавы. У першую чаргу, гэта бюджэтнікі, сярод якіх сілавікі — значная, але далёка не адзіная прафесійная групоўка, якая забяспечвае нязменнасць улады. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ