Репост из: ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Беларускія ўлады любяць маляваць Кітай як альтэрнатыву Расіі і Еўропе. Але калі глянуць на рэальныя інвестыцыі кітайцаў, ачышчаныя ад крэдытаў, то доля КНР адразу становіцца нізкай. Больш за палову інвестыцый Кітая ў Беларусь за 2018-2019 гг. складаюць грошы, укладзеныя ў статутныя фонды кампаній "Вялікага Каменя" ў Смалявіцкім раёне.