Репост из: HARBACEVIČ
Талкова піша ЭКАНОМІКА, што стратэгічны вынік фінальных перамоваў Лукашэнкі і Пуціна — гэта ніякі не правал, а перамога Беларусі. Можа мы яшчэ калектыўнаму Бабічу помнік ставіць будзем у цэнтры Мінска.
Танная нафта — ніякае не шчасце для нас, а зло. За дармавымі баралямі нябачна неэфектыўнага менеджменту і рэальнай цаны многіх праектаў крепких хозяйственников; за халяўныя грошы можна эксперыментаваць бясконца, страты не маюць наступстваў і пакрыюцца самі — трэба толькі прыйсці з працягнутай рукой.
У гэтым быў прынцып пабудаванай Лукашэнкам сістэмы: перавагі ад эканамічнай лібералізацыі не відавочныя і нясуць для нас палітычныя рызыкі, мы заробім грошы самі, выпрасіўшы іх у рускіх, а потым будзем раздаваць унутры краіны.
Такое сканчэнне эры энэргетычнага прыдатка Расіі нам шмат абяцае, бо рэфармавацца трэба будзе ўжо незалежна ад палітычнай волі першай асобы — уласных ЗВР для падтрымкі хопіць добра калі на год.
Праўда, ёсць мінус — бліжэйшыя пару год узровень жыцця знізіцца, але ён і так асабліва высокім не быў — вакол $500 ужо 10 год танцуем, хутка Малдова абгоніць, смех сказаць.
Што да інтэграцыі, пра якую разважаюць многія тэлеграм-публіцысты, то ў Расіі засталася толькі адна марковачка, якою яна нас маніць у "саюзную дзяржаву" (каб потым засунуць гэтую маркоўку нам у сраку, але я не пра гэта) — танны газ. Не купяць жа яны Лукашэнку за газ?