Репост из: ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Пара слоў пра павышэнне падатку на прыбытак і ўвод экалагічнага падатку для арганізацый, якія транспартуюць нафту і нафтапрадукты.
1) З 01.10.2019 у Беларусі існуе адна арганізацыя, якая займаецца транспарціроўкай нафты і нафтапрадуктаў па магістральных трубаправодах - ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Полацктранснафту, якая абслугоўвала паўночны апендыкс, далучылі да гомельскай кампаніі.
2) 100% акцый у Гомельтранснафце валодае дзяржава, гэта прадпрыемства ў рэспубліканскай уласнасці => усе дывідэнды акцыянерам забірае бюджэт
3) З 2016 г. наш "ліберальны" Мінфін скасаваў абавязак акцыянерных таварыстваў і эмітэнтаў аблігацый публікаваць фінансавую інфармацыю раз на квартал. Таму на сёння даступныя толькі дакументы за 2018 г., а інфармацыя за 2019 г. фрагментарная.
4) Стандартная стаўка падатку на прыбытак - 18%, новая стаўка - 50%.
За 2018 г. падатак на прыбытак у Гомельтранснафты склаў 35,8 млн руб, чысты прыбытак пасля аплаты ўсіх падаткаў - 146,4 млн руб.
У 2018 г. падатак на прыбытак у Полацтранснафты склаў 10,8 млн руб, чысты прыбытак - 32,85 млн руб.
Па выніках 2019 г. падатак на прыбытак пры стаўцы 18% быў бы значна меншы. Па-першае, негатыўна паўплывала гісторыя з бруднай расійскай нафтай. Па-другое, заднім чыслом быў прыняты ўказ №504 "Аб курсавых розніцах". Зваротная сіла ўказа пашыраецца на ўвесь 2019 г.
5) Акрамя падаткаў Гомельтранснафта рэгулярна аддае грошы ў т.зв. фонд нацразвіцця. Па выніках працы за 2017 г. кампанія перадала 9,5 млн руб, за першую палову 2018 г. - 10,2 млн руб. Гэтыя грошы пайшлі ў бюджэт-2018.
У бюджэт-2019 трапілі 18,2 млн руб па выніках працы за 2018 г. За працу ў першай палове 2019 г. Гомельтранснафта нічога не плаціла, бо ўвесну здарылася брудная нафта з РФ, якая абваліла паказчыкі кампаніі.
6) Па Гомельтранснафце ёсць інфармацыя аб экалагічным падатку. За 2018 г. кампаніі было налічана 130 тыс. руб экалагічнага падатку, з якіх на 01.01.2019 г. было аплачана 82 тыс. руб. Як бачыце, рэзервы для абкладання новымі паборамі ў бюджэт-2020 ёсць і немалыя.
7) У красавіку 2019 г. Полацктранснафта заплаціла дывідэнды за 2018 г. - 19,52 млн руб. У кастрычніку 2019 г. Гомельтранснафта пералічыла ў бюджэт дывідэнды Полакцтранснафты за 9 месяцаў 2019 г. - 6,62 млн руб. Выплата дывідэндаў рэгулюецца ўказам №637.
Дывідэнды Гомельтранснафты за І квартал 2019 г. склалі 6,33 млн руб, за ІІ квартал - 2,94 млн руб, за ІІІ квартал 2019 г. - 7,41 млн руб, за IV квартал 2018 г. - 22,65 млн руб. Усе гэтыя дывідэнды пераведзеныя ў бюджэт-2019.