Репост из: Новы Час
Як Беларусь прымусіла здрыгануцца свет
Сяргей Салаўёў
Можа стацца так, што мы арганізуем сабе ядзерны Апакаліпсіс уласнымі рукамі і рашэннямі. Бо нашае кіраўніцтва ўжо напружвае сусветную супольнасць неасцярожнымі выказваннямі.
На гэтым тыдні Аляксандр Рыгоравіч паразмаўляў са старшынёй «Дзяржкамваенпрама» (ДКВП) Раманам Галоўчанкам. Паразмаўляў так, што свет здрыгануўся. Па словах беларускага правадыра, у Беларусі стварылі ракету сярэдняй далёкасці, цяпер у планах распрацаваць яшчэ больш магутную зброю.
Свет здрыгануўся таму, што Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай пагаднення па нераспаўсюдзе падобных відаў зброі — Дагавора па ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, да якіх адносяцца балістычныя і крылатыя ракеты. Ракетай сярэдняй далёкасці, згодна з міжнароднай класіфікацыяй, лічыцца прылада, якая знішчае цэлі на адлегласці ад 1000 да 5500 кіламетраў. Такія штукі ў Беларусі былі ліквідаваныя яшчэ за Гарбачовым. І ніхто не думаў, што ў Сінявокай можа з’явіцца «геній інжынернай думкі», які гэтую зброю верне назад. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ