Репост из: ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Працэнтная палітыка НБРБ значна мякчэйшая, чым у ЦБ РФ. У Расіі стаўка рэфінансавання знаходзіцца ўнутры нейтральнага дыяпазону, а ў нас даўно пераскочыла ўніз. Гэта часткова відаць і па эканамічным росце. Каб не брудная нафта з РФ, у нас бы ён цяпер быў блізка да 2%, а ў Расіі гэта 0,7%.