Вось ужо амаль чатыры гады я з'яўляюся карэспандэнтам газеты "Новы Час". З упэўненасцю магу сказаць, што гэта - адно з самых смелых, прынцыповых і незалежных выданняў у Беларусі. Не дарма яны прайшлі праз шэраг судовых працэсаў: спачатку з адыёзным "пісьменнікам" Чаргінцом, потым з уладальнікамі Бульбаш-хола. І па сённяшні дзень карэспандэнтаў НЧ працягваюць штрафаваць і затрымліваць за іхнюю дзейнасць.
Новы Час першым апублікаваў кнігу "Еду в Магадан" Ігара Аліневіча. Першым паведаміў пра галадоўку ў турме зняволенага брытанца Алана Сміта. А чаго вартыя адныя толькі расследванні Дзяніса Івашына! - настолькі ж дасціпныя, наколькі вострыя і небяспечныя.
Усім вельмі раю падпісацца на іхні канал у тэлеграме - тады дакладна не прапусціце галоўнае. https://t.me/novychas