2. Звярніце ўвагу, перад тым як атрымаць станоўчае рашэнне Серада цягаўся па судах тры гады. Тры! І гэта пры наяўнасці жалезных доказаў уласнай праваты. Добра, што ў яго былі праваабаронцы, юрысты, якія яму дапамагалі. Але ці многа людзей гатовыя так прынцыпова ісці да канца? Вытрымліваць пры гэтым запужванні і пагрозы з боку ментоў? Ці шмат у каго ёсць грошы на юрыстаў? Адказ відавочны.
3. Пазіцыя МУС у дадзеным выпадку выдатна дэманструе, што Сістэма не змянілася ні на ёту. У судзе яны працягвалі казаць што ўсе зрабілі правільна, а тое што памыліліся... ну дык з кім не бывае :) Прабачэння не папрасілі. Сераду збілі бо «вёў сябе правакатыўна». АМАП прыцягнулі, бо Серада «займаецца спортам» і «можа быць псіхічна неўраўнаважаны» (значыцца звычайныя міліцыянеры ўжо такія дрышчы што не могуць з адным няўзброеным мужыком справіцца?). Толькі Караеў сказаў, што «рашэнне суда справядлівае», але таму паложана – ён да прэзідэнта набліжаны і трэба граць тое што скажуць.
4. Уся прысуджаная кампенсацыя – гэта кампенсацыя матэрыяльнай а не маральнай шкоды. То бок дзяржава па-ранейшаму лічыць, што грамадзяне гэта нешта накшталт жывёлаў і твае маральныя пакуты ад таго што цябе збіваюць, несправядліва затрымліваюць і здекваюцца, гэта, у прынцыпе, рэч не вельмі значная. На разламаныя дзверы і шыбы грошыкі вам дадзім. А вось тое што нэрвішкі вам папсавалі... нічога, перажывеце. У вайну дзяды і не такое цярпелі!
Такім чынам, уся гісторыя будзе мець два супрацьлегла напраўленых эфекты: станоўчы і адмоўны.
Станоўчы ў тым, што зараз, безумоўна, многія менты вынясуць да сябе ўрок і пачнуць дзейнічаць больш асцярожна. Мала хто захоча быць у становішчы дзяцей, якіх суддзя адчытвае за іхнюю дурасць, а потым яшчэ чэхвосціць начальства. Таму ў кароткатэрміновай перспектыве варта чакаць што гэта будзе мець пэўны выхавальны эфект: прынамсі, менты будуць больш уважлівыя пры будзь-якіх сілавых дзеяннях супраць мінчан якія пры гэтым выглядаюць на добрапарадачных грамадзян. На калякрымінальную публіку, пьяніцаў, нарказалежных, бяздомных, мігрантаў, гэта распаўсюджвацца не будзе – з імі, як і раней, можна рабіць што хочаш: біць, дзеквацца і г.д., бо яны сваіх правоў не ведаюць, і юрыстаў на дапамогу не паклічуць.
Адмоўны жа эфект у тым, што ў многіх грамадзян можа з'явіцца ілюзія, што ў аўтарытарнай краіне Беларусь нечага можна дабіцца праз суды. І таму навошта выходзіць на вуліцу і іншым чынам парушаць закон. Падстаўляцца самім і псаваць адносіны з дзяржавай (можна ж дамовіцца).
Паўтару яшчэ раз: суды ў Беларусі гэта яшчэ адзін з інструментаў дзяржавы для ўтрымання грамадства пад кантролем. Усё. Ні болей ні меней. Але пры гэтым дзяржава максімальна зацікаўленая, каб замест эфектыўных сродкаў адстойвання ўласных інтарэсаў (прамое дзеянне, несанкцыянаваныя вулічныя мерапрыемствы) людзі карысталіся толькі законнымі. Бо законнае поле – гэта беспройгрышнае поле для дзяржавы. Бо яна сама ўсталявала правілы гульні, памер і рамкі гэтага поля. І ў сваіх супернікаў – як прынцыповых так і не вельмі, за кошт гэтага, яна заўсёды будзе выйграваць, нават калі зрэдку,, са стратэгічных меркаванняў, паддасца і дэманстратыўна прайграе адзін раўнд дзеля паказушнай справядлівасці.
Аднак справядлівасць будзе толькі тады, калі мы адмовімся іграць па іхніх правілах і перафарматуем гэтае поле пад сябе.