👀ШОК! Ментоў прызналі вінаватымі!👀
На днях у Беларусі адбылося надзвычайнае здарэнне: суд па справе Дзмітрыя Серады прызнаў супрацоўнікаў міліцыі вінаватымі і пастанавіў ім выплаціць грашовую кампенсацыю за іхнія дзеянні.
Нагадаю, у 2016 годзе кватэру лекара Дзмітрыя Серады ўзяў штурмам АМАП, бо незадоўга да гэтага нейкая жанчына ткнула ў яго пальцам і сказала што ён «дэманстраваў ёй палавыя органы». АМАПаўцы ўламіліся адначасова праз вокны (з дапамогай альпінісцкага рыштунку) і дзверы, разламалі кватэру, самога Дзмітрыя паклалі на падлогу і збілі на вачах у жонкі і трохгадовага дзіцяці, адвезлі ў РУУС, яшчэ раз збілі.
А потым сказалі «упс, памыліліся» і адпусцілі.
Пасля трох год судовых мытарстваў, цёгання па розных інстанцыях, спыненняў-пачынанняў праверак, суд усё ж такі пастанавіў выплаціць Серадзе 3000 рублёў.
Выпадак для Беларусі абсалютна экстраардынарны. Прынамсі я на сваёй памяці такога не прыпомню. Былі асобныя выпадкі, калі ментоў саджалі за катаванні ў пастарунку ці за вымагальніцтва грошаў, быў нечаканы выпадак калі кантралёра ў турме №8 Жодзіна пасадзілі на 6 год за давядзенне зняволенага за самагубства.
Але каб кампенсацыю за памылковае затрыманне – такое, бадай, упершыню.
Не трэба быць вялікім палітолагам каб увязаць гэты прэцэдэнт з нядаўней нарадай у Лукашэнкі, які жэстачайшэ разлупіў сілавікоў, зрабіўшы выгляд што ён упершыню ў жыцці даведаўся аб ментоўскім сваяволлі ў Беларусі.
АП і Караеў выдатна ведаюць, што выпадак с адсуджанай кампенсацыяй будзе разнесены ўсімі СМІ і спрацуе як піяр-кампанія беларускай дзяржавы: вось, маўляў, не глядзім на пасады! Памыліліся – прызнаем! Не выключаю нават што менавіта па справе Серады быў загад зверху: даць станоўчае рашэнне. Бо, яшчэ раз, з трох (!) гадоў судовых цяжбаў справа вырашылася менавіта зараз, праз 2 тыдні пасля разносу ў Лукі. Супадзенне? Не думаю.
У гэтай гісторыі галоўнае – не паддацца спакусе і не пачаць лічыць, што мы жывем у прававой дзяржаве, дзе законы для ўсіх аднолькавыя а закон служыць народу. Бо з гэтага ілжывага выніку непазбежна паследуе другі: маўляў, за свае правы можна эфектыўна змагацца па законе.
Не, гэта не так. Па факце гэты экстраардынарны выпадак нічога не змяніў у самой сістэме. І вось чаму:
1. Без усялякага сумневу, станоўчае судовае рашэнне і кампенсацыя сталі магчымымі адтаго, што справа Серады не мела палітычнай афарбоўкі. Для «пятай калоны» не існуе законаў, якія б абаранялі іх правы. Для іх бязмежжа сілавікоў не будзе абмежаванае нічым. Узгадайце, колькі было выпадкаў яшчэ больш нахабнага, адкрытага, задакументаванага сваяволля ў дачыненні да палітычных – і суды ўсе як адзін рабілі выгляд, што ўсё нармальна. Словы аб кампенсацыі ў такіх выпадках выклікаюць толькі смех. Прыкладаў безліч. Справа Белага Легіёну (жорстка затрымалі паўтара дзясяткі чалавек, на ўсю краіну назвалі тэрарыстамі, адправілі ўсіх на Валадарку, потым адпусцілі, справу закрылі, а наконт кампенсацыі проста паказалі дулю), захоп анархістаў пад Крупкамі і пад Кобрынам (там увогуле людзей збівалі ні за што, без наяўнасці будзь-якой крымінальнай справы, а потым усё нармасік і усе скаргі як гарох аб сцену), ды і што далёка хадзіць, на 25 сакавіка 2017-га я атрымаў сатрасенне мозгу (4 дні праляжаў у лякарні) пасля таго як АМАПаўскі быдлос пачаў лупіць мяне кулаком у твар і ў галаву, ужо пасля затрымання, у мікрааўтобусе. Я рэаліст і разумею што дабіцца кампенсацыі ў сённяшняй Беларусі за гэта прыкладна так жа рэальна як зрабіць Мінск сталіцай ЗША.
Кампенсацыя і прызнанне сваёй памылкі былі б для дзяржавы ў дадзеным выпадку стратай твару, прыніжэннем і ўдарам па жалезабетоннаму хаўрусу Лукашэнкі з сілавікамі (навошта ім тады бараніць ягоную ўладу?) Таму казаць аб тым што закон у Беларусі для ўсіх адзіных, ці аб тым што хаця б ідзе рух у гэтым напрамку не прыходзіцца.
Дзмітрый Серада ж – звычайны педыятр, не апазіцыянер, не экстрэміст, То чаму б не скарыстаць ягоны выпадак для таго каб паказаць «добрага цара»?