Репост из: Стась Карпаў
З аднаго боку, паколькі пасада адзінага кандыдата - яна такая статусна-дэкаратыўная, тыпу "ганаровага старшыні", які мае права паспаць на кожным паседжанні - як бы і не важна, каго выбіраць "адзіным". Гэта ж не пра перспектыву перамагчы. Гэта пра нейкую унутрыкарпаратыўную пашану.
Але, тым не меней, калі разглядаць адзінага кандыдата як чалавека, які атрымае новы медыйны рэсурс і павінен быў бы прыцягнуць увагу да сябе і да апазіцыі ў цэлым - то добрага варыянта сярод нашых - няма. Бо ніхто з магчымых кандыдатаў не прадэманстраваў здольнасць прыцягваць прыхільнікаў у прынцыпе. З чаго б гэтаму здарыцца перад выбарамі?
І справа не ў тым, што яны крывадушныя, ці прадажныя. У мяне няма такіх звестак. І справа не ў тым, што некаторыя з іх неяк не так ставяцца да гееў, да жанчын ці да традыцыйнай сям'і.
Можна быць сексістам, гамафобам, атэістам ці рэлігійным фанатыкам і гуртаваць вакол сябе такіх жа кансерватараў ці лібералаў. Ці пахуістаў ці ватнікаў.
Проста трэба мець ну...харызму. А з ёй ці нараджаюцца, ці не. Гэта магія і ёй не навучышся.
Я разумею, крыўдна столькі часу і сілаў аддаць нейкай справе і прызнацца сабе ў тым, што ты проста не народжаны для яе. Крыўдна і немагчыма.
Таму кандыдаты будуць аб'ядноўвацца, высоўваць, заклікаць, абяцаць і рабіць выгляд, што яны змаглі б павесці за сабой людзей, калі "б быў іншы клімат".
Я дык не думаю, што змаглі бы.
Але, ладна.
Нарэшце, калі на хвіліначку сабе уявіць, што на гэтых выбарах можна было б перамагчы, то у мяне б з'явілася пытанне да Паўла Севярынца.
Вось ці разумее ён, што б яму прыйшлося зрабіць ў першы (ну, не першы. ну трэці) дзень пасля інаугурацыі?
Яму б прыйшлося не заклікаць геяў адумацца і не хадзіць хросным ходам з Горадні ў Оршу.
Яму б прыйшлося паехаць у расію і пра нешта там дамаўляцца. Доўга, нудна, крывадушна, лісліва.
Ён лічыць сябе здатным на крывадушнасць і на ліслівасць - у імя мэты?
Мне падаецца, што не.
Дык навошта сябе гвалціць?
Магчыма, ён бы змог быць Прэзідэнтам умоўнай Польшчы. Наўрад ці, але дапусцім.
Але Беларусі? З яе недаўсведамлённасцю, апатычнасцю, залежнасцю ад уласнага ворага з праблемамі не ў духоўнай, а ў прававой і эканамічнай плоскасці?
У Беларусі патрэбны чалавек без асаблівых прынцыпаў, але з правільным разуменнем задачы.
Пасля Лукашэнкі Беларусі патрэбны не новы Лукашэнка і не антылукашэнка. Але чалавек, які зможа нарэшце сказацб людзям, адкуль і куды мы ідзем і рабіць сваю справу для іх не абапіраючыся на ўласныя устаноўкі, а на неабходнасць .якой вымагае сітуацыя.
І чаго хочуць людзі, якія патрабуюць выбраць Паўла адзіным?
Вы хочаце цалкам зламаць Беларусь? Ці гэтага канкрэтнага чалавека?