Dynko


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Блоги


opinions from Belarus / меркаванні з Беларусі. NN.BY chief editor channel / Канал шэф-рэдактара "Нашай Нівы"

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги
Статистика
Фильтр публикаций


Пацан, які злева, - геній. Умее мігнуць, што яго ўзялі ў закладнікі і шантажуюць. Лукашысты нічога стварыць не ўмеюць, нават падстаўную апазіцыю. Так у іх выглядае "Круглы стол дэмакратычных сіл".


Мая колішняя выкладчыца Наталля Дуліна аддзеленая ад нас мурамі, але я вось такую аптымістычную згадку пра яе вычытаў у Галіны Казіміроўскай, якая перасяклася на ёй з Акрэсціна.
"Позна ўвечары «зайшла ў хату» новая арыштантка. І гэта была Дуліна Наталля Алегаўна — звольненая выкладчыца МДЛУ. Я яе адразу пазнала, гэта такі светлы, вытанчаны, адукаваны, добры і неверагодны чалавек, які адразу ўлюбляе ў сабе. І тут, у камеру насупраць, куды ў нас выходзяць дзіркі-«кармушкі», у дзвярах заводзяць новенькіх чатырох дзяўчат. І аказалася, што гэта студэнты МДЛУ, і яны адразу пазналі сваю настаўніцу. І вось, з нашага боку ў дзірку высунулася Дуліна, а з таго — яе студэнткі, і яны спрабуюць падтрымаць адна адну…. Тут толькі слёзы".


"Са мною ўсё ў парадку - не білі", -- кажа жанчына-дырыжор пасля чатырох допытаў на Акрэсціна.
Еўропа, ХХІ стагоддзе, клачок зямлі.


Учора лукашысты нанеслі два магутныя ўдары па ўласнай эканоміцы. Першы -- майстарскі ўдар левай па ЭПАМаўцу Котаву ў Бараўлянах. А другі -- закрыццё піцэрый і кавярань на тры месяцы. І першы і другі з эфектам мультыплікатара пацягнуць на пару дзясяткаў мільёнаў. З чым іх і віншуем.


Спісы затрыманых -- як эскіз вялікай карціны. Аліагаеў Карым (Гомель)... Ашыралыеў Іван (Гродна)... Літвін Валянціна, Літвін Марына, Літвін Марыя (Пінск)... Буры Віктар, Буры Арцём (13 гадоў), Бурая Вікторыя, Бурая Альбіна (Мінск)... І гэтая карціна называецца "Беларускі народ".


Марыя Калеснікава парвала пашпарт пры спробе "добраахвотнага выезду" ў дзень, калі Лукашэнка меўся трыумфальна заявіць у інтэрв'ю расійскім прапагандыстам, што "ані все збежалі із страны". Што твораць гэтыя беларусы!


затрыманне АСВОДаўцаў, уся віна якіх проста ў тым, што яны дасталі дэманстрантаў з вады, гэта жывы напамін, як любому фашысцкаму рэжыму важна выкараніць гуманізм. "Я вызваляю вас ад хімеры сумлення", -- словы Гітлера.




У Мінску і Мінскім раёне (у горадзе і раёне паказчыкі прыкладна аднолькавыя) за Бабарыку падпісалася прыкладна 16% выбарцаў. 16 працэнтаў - пры тым што не збіралі подпісаў пакватэрна, а людзі самі шукалі пункты збору, гэта агромная мабілізацыя.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=254519


Ацаніце ступень нахабства.

https://www.facebook.com/ananichls/posts/278362260245159


выбары без правіл




Репост из: Наша Ніва
«Наша Ніва» ад заўтра будзе даступная па адрасе Nashaniva.by

Сёння ўначы перастаў адчыняцца NN.by. Прычына аказалася ў тым, што ў Рэдакцыі «Нашай Нівы» забралі гэты адрас.

Як так сталася? Беларускі інтэрнэт кантралюецца Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце. Гэта ведамства вызначыла пяць прыватных кампаній, якія займаюцца рэгістрацыяй назваў сайтаў (даменаў). Уласнікі сайтаў павінны штогод аплачваць арэнду, цана — каля 25 (дваццаці пяці) рублёў.

Наш дамен зарэгістраваны ў кампаніі «Адкрыты кантакт», а хостынг і электронная пошта знаходзіліся на серверах другой, «Надзейныя праграмы». Нейкім загадкавым чынам аказалася, што спам-фільтр адправіў чатыры лісты з нагадваннямі ад «Адкрытага кантакта» ў глыбокую сметніцу. Адпаведна, мы не атрымалі рахункаў на аплату 25 (дваццаці пяці) рублёў.
Затое, напрыклад, іншыя мэйлы з таго ж адраса, напрыклад, з праверкай кантактнай інфармацыі, даляцелі некалькі дзён таму без усялякіх перашкод.

Між тым менавіта ад пачатку 2020 года дзяржава зрабіла правілы гульні больш жорсткімі. Калі пратэрмінаваў аплату хаця б на дзень, дамен адразу адбіраюць (раней давалі дадатковы месяц на аплату) і выстаўляюць на аўкцыён.

Як толькі мы даведаліся пра адключэнне NN.BY, уначы а 1:20 мы пабудзілі кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі, звязваліся з «Адкрытым кантактам» і «Надзейнымі праграмамі». Увечары сустракаліся з міністрам інфармацыі. Мы таксама ведаем, што наша сітуацыя абмяркоўвалася сілавікамі. Аднак да вечара 25 чэрвеня нічога так і не рашылася.

Рэдакцыя тэрмінова – спадзяёмся, ад заўтра, запусціць новы сайт па запасным адрасе Nashaniva.by. Калі ласка, дадайце яго ў закладкі і праінфармуеце сяброў вусна і ў сацыяльных сетках, дзе цяпер шукаць праўдзівую інфармацыю па-беларуску.

Адрас — гэта ўсяго толькі тэхнічнае найменне. Якой бы прыгожай ні была назва, калі там будзе тупая прапаганда, людзі не будуць яе чытаць. Галоўнае багацце «Нашай Нівы» — аўдыторыя, сотні тысяч патрыятычных беларусаў, якія стаяць за намі.

«Нашу Ніву», зерне беларускасці, хацелі б выціснуць з Беларусі. Але не ўдасца.
З аднаго боку, мы нібы бяссільныя супраць сваволі – і цяпер, і ў будучыні будзем бяссільныя. Але нас не зломіш. Вытрымка -- сіла бяссільных.

Таму мы выстаім перад гэтым і больш моцнымі выпрабаваннямі, падрыхтаванымі для незалежнай прэсы і блогераў на бліжэйшы час.

Пакуль жывыя, будзем працягваць рабіць СМІ на беларускай мове. Не на адной платформе, дык на другой. Жыве Беларусь!

На першым этапе нам будзе патрэбная ваша салідарнасць, каб распаўсюдзіць інфармацыю, дзе зараз чытаць «НН» – Nashaniva.by. Трымаемся разам!


Лукашэнкаўская Беларусь як яна ёсць. Вядзём сына ў беларускамоўны садок, а там загадчыца не толькі на што не ўмее, але і не робіць намагання гаварыць па-беларуску. Першая думка: добра ж ты галасы лічыш, калі такую цябе прафнепрыдатную трымаюць загадчыцай беларускамоўнага садка.


Прыгожы жэст салідарнасці зрабілі палякі. 47 фур, адных апаратаў ШВЛ - 30 штук. Dziękujemy!


Мне ўжо 46, а ў мяне ў грудзях усё сціскаецца, калі адбываюцца такія подлыя справы, як затрыманне Ціханоўскага. І нібы сам гэта перажываю.


Вось што за чалавек Антон Астаповіч? Спрабаваў дабіцца дэмантажу памятных камянёў пад Мілавідамі, дзіўнае рабіў у Курапатах, цяпер патрабуе ад уладаў знайсці і пакараць тых, хто паставіў помнік на магіле паўстанца Генрыка Дмахоўскага. "Пазаўчора атрымаў інфармацыю з Віцебскага аблвыканкама, што будуць выяўляць, хто меў дачыненне да ўсталявання манумента з парушэннем заканадаўства, каб прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.4. Я задаволены", - піша. Нейкая антыматэрыя пад шыльдай "абароны помнікаў".

https://nn.by/?c=ar&i=252387


так новым сімвалам пратэсту сталі тапкі


Вось чым Наша Ніва займаецца апошнія два месяцы, фактычна.
Владимир
15:00 (26 минут назад)
кому: nn@nn.by
Здравствуйте. Если это после вашего вмешательства, врачи зашевелились, вокруг семьи моей сестры в в/г Колодищах, то хочу выразить вам большую благодарность. Начали лечить и контролировать.


Павага Віктару Бабарыку.

Показано 20 последних публикаций.

143

подписчиков
Статистика канала