Drwiwy

@Drwiwy Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Музыка


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Музыка
Добавлен в индекс
10.06.2018 12:46
7 Jul 2017, 18:59 (1611 дней назад)
7VII2017
Вітаем, камізэлькі.
Цяпер гэта сапраўдная асалода – не чуць і не ведаць. Тым не менш, калі маеш навіны, пра якія пытаюцца і хочуць ведаць, падзяліся, ну што ты як мяшок, давай!
Новы альбом Drwiwy ўжо мае нешта кшталту назвы і матэр’ялу. Калі і як – пытанне.
Яшчэ адна мінімалістычная плытка мае напрацоўкі і гукі і прысвечана бытаванню А. (у першую чаргу) і С. (у меншай ступені) у горадзе над Бярэзінай. Але калі і як?
Drwiwy (BLR)/ Santa Espina(FR) split – мадмуазэль з Брэтані пакуль не на сувязі, але ёсць супольна запісаны матэр’ял. Апошняя слова за ёй.
Баковы праект Drwiwy “Ц!: М&Ф” чакае на аднаго музыку, калі ён нарэшце возьмецца за песні. Усе мы ведаем гэтага музыку з вялікімі пазыкамі. Давай, што ты як гарбуз, хутчэй!
О, “З. ц. і г.!” – плытка прысвечаная аднаму фэсту ў адным маленькім гарадку на поўначы нашай цудоўнай Heimat. ЗЦЫГ-ЗЦЫГ!
І багата іншага велічнага музычнага рыззя на нашыя галовы, якое можна бясконца пералічваць, варта толькі дачакацца, але пра гэта пазней.
І так, А. робіць усё магчымае, каб данесці аркушы з тэкстамі з “Цырку Беззаганнага” да сваіх слухачоў, што прасілі аб гэтым вельмі даўно. Стыдуецца…
Дзякуй за асабістыя водгукі на нашу музыку і песні, дагэтуль атрымліваем прыемныя словы ў асабістыя паведамленні. Гэта істотна. Калі вам ёсць нешта сказаць Drwiwy ці нечым падзяліцца – напішыце наўпрост у асабістыя паведамлені суполкі, аўтару гэтых радкоў ці лепей на пошту drwiwasc@gmail.com. Вам магчыма адкажуць і падкажуць і падзеляцца нечым яшчэ.
У нас таксама ёсць канал https://t.me/Drwiwy ды instagram.com/drwiwy, калі гэта нешта вырашае для вас. Варта падпісацца? Магчыма.
Пэўная колькасць касетаў і дыскаў “Cyrk Biezzahanny” яшчэ ў наяўнасці па разумных коштах, калі нехта дагэтуль на забраў свой асобнік, you are welcome. Проста напішыце. Мы дасылаем паўсюль і ўсім ахвотным. Апроч вуліцы Адзінцова.
Заўсёды вашыя,
Воўчыя сракі,
А. і С.