Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
13 ліпеня - дзень народзінаў украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які ўжо пяць гадоў сядзіць у расійскай калоніі па палітычных матывах.
З гэтай нагоды ў Мінску пройдуць мерапрыемствы ў яго падтрымку, а таксама ў знак салідарнасці з іншымі палітвязнямі Расіі і Беларусі.
🗓13 ліпеня
Выстава аднаго дня “Лісты ў клетачку” і дыскусія, прастора OK16.
📝18.00 – адкрыццё выставы, на якой можна будзе пабачыць лісты, малюнкі, вырабы палітвязняў. Вы зможаце даведацца больш пра аўтараў лістоў і самі напісаць лісты падтрымкі ці падпісаць паштоўкі зняволеным.
🙋🏻♀️🙋♂️19.00 — дыскусія былых палітзняволеных: Паўла Вінаградава (Беларусь) і Марыі Алёхінай (удзельніца гурта Pussy Riot, Расія). Гутарка пойдзе пра жыццё ў знняволенні, стасункі са знешнім светам.
🗓14 ліпеня
🎥18.00 - Прагляд дакументальнага фільма “Этапам праз палову Зямлі. Гісторыя зняволення Сянцова і Кольчанкі”, “Другі паверх” (вул. Машэрава 8, корп. 9).
У фільме распавядаецца пра крымінальную справу Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, пра іх жыццё і сем’і.