Репост из: ВЯЧОРКА
Каму я не зайздрошчу, дык гэта штатным адбельвальнікам Лукашэнкі. Ад заўтра іх чакае нялёгкая праца тлумачыць сьвету, што ўсё ня так, што крыжы самі падаставаліся, а Дашкевіч прасіўся у РУУС, і што цяпер у Курапатах будзе яшчэ круцей чым раней, яшчэ больш крыжоў, харошых і розных, і ўся справа знаходзіцца на "кантролі ў прэзідзента".
Прэйгерман з Макеем паедуць у чарговы тур па Брусэлях-Вашынгтонах, Мельянцоў зробіць аналітыку, што падаставалі не 70 крыжоў, а 10, і ўвогуле не Курапацкіх, Астаповіч прыкладзе мапы Курапатаў 1938 году, дзе крыжоў увогуле няма, а значыць і быць не павінна.
Цэлая машына экспэртных цэнтраў, прыкормленых аналітыкаў, і чыноўнікаў МЗС пачне рыхтаваць сустрэчы з замежнымі дыпляматамі, расказваючы байкі, што крыжовы ход учора вечарам — правакацыя ФСБ, каб разгайдаць човен, і пазбавіць сінявокую незалежнасьці.
Замежнікі, вядома, паабураюцца, патвіцяць, асудзяць і выкажуць заклапочанасьць, магчыма, часова пахаладаюць адносіны, а потым усё ціха забудзецца.