Репост из: Арт Вандроўня
Сябры, у нядзелю 6 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны", прысвечаную сусветна вядомаму кампазітару, аўтара першых нацыянальных беларускай і польскай операў, духоўнай музыкі, класіку беларускай і польскай вакальнай лірыкі Станіслава Манюшку. Вядоўца вандроўкі – музыказнаўца-беларусістка, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі, манюшказнаўца Святлена Немагай. Вандроўка ладзіцца супольна з дабрачынным фондам імя Еўфрасінні Полацкай.
Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск.
Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Тамары Рэмез, а таксама самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара.
Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/Ln5SnPrM5ayLcWPB6 .
Вандроўка - на вялікім аўтобусе з антыкавіднай рассадкай.