Арт Вандроўня

@ArtVandrownia Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

АРТ Вадроўня - клуб аматараў вандровак і беларускай культуры! Гістарычныя, музычныя, культурніцкія вандроўкі па Менску і Беларусі, а таксама канцэрты, лекцыі, онлайны
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
moder


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
moder
Добавлен в индекс
16.08.2019 19:31
реклама
Беларуский Телеграм
Каналы, группы, боты и стикерпаки Беларуси.
TGAlertsBot
Мониторинг упоминаний ключевых слов в каналах и чатах.
SearcheeBot
Ваш гид в мире Telegram-каналов
601
подписчиков
~599
охват 1 публикации
~348
дневной охват
~7
постов / нед.
99.7%
ERR %
1.76
индекс цитирования
Репосты и упоминания канала
31 упоминаний канала
3 упоминаний публикаций
19 репостов
Набліжэнне
Resistance
Очищен
Беларускі Бабілон
Вильнюс
Беларускі Бабілон
Вот канал dze.chat
Беларускі Бабілон
Палявая пошта
Авантурысты - aVanTourists
sacral_BY
Палявая пошта
Уручье 3
Песочница Инфо
Новы Час
Новы Час
Студэнцкая думка
Правовая инициатива
НАЛИЦО
Рефлексия и реакция
Это Минск, детка!
🇧🇾Беларусь.Главное
Беларуский Телеграм
Новы Час
Новы Час
Паца-Ваца
Каманда БНР100
SYMBAL.BY
Арт Сядзіба
Арт Сядзіба
Арт Сядзіба
Каналы, которые цитирует @ArtVandrownia
Набліжэнне
Набліжэнне
Арт Сядзіба
Набліжэнне
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
Сябры, у суботу 26 чэрвеня Арт Вандроўня cупольна з Фондам Еўфрасінні Полацкай прапануе Вам выбрацца на вандроўку "У Бярэзінскі біясферны запаведнік". Вядоўца вандроўкі - цудоўны гісторык, музейшчык ды экскурсавод Павал Каралёў.

Маршрут вандроўкі: Менск - Раўбічы - Лагойск - Бярэзінскі біясферны запаведнік - Бабцы - Бягомль - Менск.

У самім Бярэзінскім Біясферным запаведніку мы пройдземся мясцовай экасцежкай, наведаем лясны заапарк і па жаданні, музей прыроды.

Запіс і ўся дадатковая інфармацыя пра вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/HHsT96GqADcWu67U8

Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе з антыкавіднай рассадкай. Выезд а 9-й, вяртаньне прыкладна прыкладна а 22-й.
Читать полностью
Тры вандроўкі на канец тыдня ад гісторыка ды экскурсавода Цімафея Акудовіча:

1️⃣Па вуліцы Кірава: https://forms.gle/nWupV4HtDRiCFCUe9
🗓10 чэрвеня 🕰19:00

Цяпер гэта вуліца міністэрстваў, палацаў і стадыёна. Тут прадстаўлены ўсе архітэктурныя стылі Мінска ХХ ст. Але толькі дасведчаныя мінсказнаўцы ведаюць, што ў мінулым гэта вуліца яўрэйскіх могілак, кірмашоў і магазінаў.

2️⃣Экскурсія па былой Петрапалаўскай вуліцы: https://forms.gle/mgPPPL3okwuMTjQ69
🗓11 чэрвеня 🕰19:00

Вуліца Энгельса ад пачатку называлася Дамініканскай. Дамініканцы, якія мелі свой вялікі касцёл на гэтай вуліцы, былі найперш вядомыя як ордэн прапаведнікаў. Праваслаўныя, каталіцкія і ўніяцкія прапаведнікі, шляхецкія сходы, Карл Маркс, Вільгельм Кубэ, паганскі святар (і гэта ў пач. ХХ ст.!), Уладзімір Караткевіч, і ўрэшце сам Фрыдрых Энгельс, які і думаць не думаў, што апынецца аднойчы ў такім дзіўным суседстве.

3️⃣Халодная вясна 1863. Па мясцінах паўстання ў Мінску: https://forms.gle/QRX5aE7LuaBRWhLNA
🗓12 чэрвеня 🕰17:00

Далучайцеся 🤍
Читать полностью
Тры вандроўкі на канец тыдня ад гісторыка ды экскурсавода Цімафея Акудовіча:

1️⃣Па вуліцы Кірава (https://forms.gle/nWupV4HtDRiCFCUe9)
🗓10 чэрвеня 🕰19:00

Цяпер гэта вуліца міністэрстваў, палацаў і стадыёна. Тут прадстаўлены ўсе архітэктурныя стылі Мінска ХХ ст. Але толькі дасведчаныя мінсказнаўцы ведаюць, што ў мінулым гэта вуліца яўрэйскіх могілак, кірмашоў і магазінаў.

2️⃣Экскурсія па былой Петрапалаўскай вуліцы (https://forms.gle/mgPPPL3okwuMTjQ69)

Вуліца Энгельса ад пачатку называлася Дамініканскай. Дамініканцы, якія мелі свой вялікі касцёл на гэтай вуліцы, былі найперш вядомыя як ордэн прапаведнікаў.
Можа таму так далей і павялося, што на гэтай вуліцы пакідалі свой след тыя, хто хацеў данесці нешта важнае ці для мясцовых людзей, ці да ўсяго свету. І гэта былі вельмі розныя людзі. Праваслаўныя, каталіцкія і ўніяцкія прапаведнікі,
Читать полностью
ё
Сябры, у пятніцу 11 чэрвеня 2021 года супольна зь Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча запрашаем вас на zoom-лекцыю ды свайго кшталту віртуальную вандроўку "Інтэлектуальная і творчая традыцыя Вільні" з найвядомейшым мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры, выкладчыкам Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту ў Вільні Сяргеем Харэўскім.

Гэта будзе першая з 2-х імпрэзаў спадара Сяргея, прысьвечаных гістарычнай сталіцы Вялікага Княства, нашаму ўлюблёнаму гораду "за зачыненаю брамай".

Вільня -- калыска інтэлектуальных традыцыяў, розных народаў, розных рэлігіяў. Сярод іх паўставала і дужэла Беларушчына. Падчас zoom-лекцыі мы ўбачым самыя значныя помнікі Вільні і разьбяромся ў іх стылях: готыка, барока, клясыцызм. Дазнаемся пра славутых мастакоў Вільні, што стварылі ўнікальныя ўласныя стылі і чыя творчасьць паўплывала на цэлыя пакаленьні: Дабужынскі, Чурлёніс, Рушчыц.

Пачатак мерапрыемства ў 19-00! Удзел вольны!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/Sxqee6LKpEKEjNF67
Читать полностью
[ 8 июня 2021 г. 17:56 ] ⁨Lierka Liusterka⁩: Нагадваем, што заўтра, 9 чэрвеня а 20-й гадзіне распачнецца апошняя 4-я лекцыя з цыклу гістарычных онлайн zoom-лекцыяў “Нашае забытае васямнаццатае стагоддзе”, што знаёміць вас з гісторыяй адпаведнага стагоддзя на землях сучаснай Беларусі, падзеямі, што адбываліся ў той час, ды асобамі, што дзейнічалі ў той перыяд. Яшчэ магчыма далучыцца, ды заадно атрымаць запісы папярэдніх 3-х лекцыяў

Лектар: Цімафей Акудовіч, гісторык, экскурсавод, заснавальнік экскурсійна-асветніцкага праекта "Набліжэнне".

Запіс курс онлайн-лекцыяў і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/yu8KuTcHLdoBqXDk6

У гэтым цыкле онлайн-лекцыяў прапануем вам 4 zoom-лекцыі:
1. Эпоха Сасаў: Аўгуст Моцны і Паўночная вайна.
2. Эпоха Сасаў: Аўгуст ІІІ і бітва эпох.
3. Эпоха Панятоўскага: апошні шанец.
4. Тры падзелы: чаму развалілася Рэч Паспалітая.

Час лекцыяў: з 20.00 да 22.00 гадзіны

Даты правядзення лекцыяў: 19.05, 26.05, 2.06, 09.06
Читать полностью
Наўздагон пра Сьмілавічы і ды Хаіма Суціна да нашай мінулай нядзельнай вандоўкі скідваю Вам нашую zoom-лекцыю пра Хаіма Суціна ад Паўла і Машы Каралёвых: https://www.youtube.com/watch?v=Nxu9rJr8tuk Калі нехта захоча вядоўцам нешта ахвяраваць, пішыце ўпрыват, скіну рэквізіты карткі Паўла Каралёва
Жыцці дзівака са Смілавічаў з Паўлам і Марыяй Каралёвымі 17.01.2021
Онлайн-zoom лекцыя "Жыцці дзівака са Смілавічаў" з гісторыкам, музейшчыкам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым і магістрам мастацтвазнаўца Марыяй Каралёвай, зладжаная 17 студзеня 2021 года музейным праектам "Куфар старажытнасцяў" сумесна з вандроўніцкім клубам "Арт Вандроўня". Дзівак са Смілавічаў - гэта, безумоўна Хаім Суцін. Па адной з версіяў яго імя перакладаецца як "жыцці" і сапраўды, кожны перыяд яго творчасці можна назваць сапраўдным паўнавартасным жыццём. З лекцыі вы даведаецеся: - пра прыгоды і творчыя дасягненні мастака; - чаму Суцін здабыў славу дзівака; - як таленавіты, але бедны габрэй з беларускага мястэчка стаў вядомым парыскім дэндзі; - як Суцін стаў сябрам самога Мадзільяні; - які з "ізмаў" 20 ст.падыходзіць менавіта Суціну.
Cябры, на выходныя 19-20 чэрвеня ўсё-такі адбудзецца перанесеная з траўня прынцыпова новая для вандроўніцкага клюбу Арт Вандроўня выправа супольна з арганізатарамі байдаркавых сплаваў: 2-хдзённая вандроўка + сплаў па Вяллі для пачаткоўцаў.

Маршрут наступны: Менск - Плябань – Краснае – (Маладзечна) – Беніца – Залессе – Смаргонь (на мікрыту) + Данюшава (на байдарках, начаванне ў намётах) і Жодзішкі (на байдарках) - Менск (вяртаньне на мікрыку)

Для ўдзелу ў вандроўцы ці зусім непатрэбны ці патрэбны мінімальны досвед паходу на байдарках - будуць дасведчаныя інструктары, якія акрамя іншага збяруць лодкі і згатуюць ежу. Начаванне ў намётах (палатках). Для тых, хто заўсёды марыў пра байдарачны паход, але ўсё ніяк не мог вырашыцца - найлепшы шанец.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме: https://forms.gle/ouqiZGehe8jE67YH7
Читать полностью
Запрашаем на цыкл онлайн zoom-лекцыяў па гісторыі музычнай культуры Беларусі “Музычны рамантызм няіснай краіны – былога Вялікага Княства”, які пазнаёміць вас з гісторыяй музычнага рамантызму на землях сучаснай Беларусі ў ХІХ стагоддзі, з асобамі кампазітараў і выканаўцаў, музычнымі творамі, адметнасцямі іх жанравай палітры і стылю.

У гэтым цыкле прапануем вам 4 zoom-лекцыі:
1. Ліцьвінская музычная культура ХІХ стагоддзя на беларускіх землях.
2. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар.
3. Мінск – Манюшка – Міладоўскі: агульная калыска і розныя лёсы творчасці.
4. Прамяністы закат музычнай эпохі і цывілізацыі: Напалеон Орда, Міхал Ельскі, Міхал Грушвіцкі.

Лектарка:
Святлена Немагай, музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі

Запіс і больш падрабязная інфармацыя - праз гугл-форму: https://forms.gle/Xot6GpeKJM1Dzm6d6

Даты лекцыяў: 16.06, 23.06, 30.06, 07.07
Читать полностью
Репост из: Арт Вандроўня
Сябры, у нядзелю 6 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны", прысвечаную сусветна вядомаму кампазітару, аўтара першых нацыянальных беларускай і польскай операў, духоўнай музыкі, класіку беларускай і польскай вакальнай лірыкі Станіслава Манюшку. Вядоўца вандроўкі – музыказнаўца-беларусістка, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі, манюшказнаўца Святлена Немагай. Вандроўка ладзіцца супольна з дабрачынным фондам імя Еўфрасінні Полацкай.

Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск.

Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Тамары Рэмез, а таксама самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/Ln5SnPrM5ayLcWPB6 .
Вандроўка - на вялікім аўтобусе з антыкавіднай рассадкай.
Читать полностью
Сябры, нагадваем, хто хоча на адзін дзень зьехаць у 19-е стагодзьдзе, ёсць яшчэ магчымасць далучыцца да музычнай вандроўкі "Манюшкі - уладары на Меншчыне" з музыказнаўцай-беларусісткай, супрацоўніцай “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі, манюшказнаўцай Сьвятленай Немагай.

Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/Ln5SnPrM5ayLcWPB6

Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск.

Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Тамары Рэмез, а таксама самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара.
Рэгістрацыя на вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны" 06.06.2021 са Святленай Немагай
Сябры, у нядзелю 6 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны", прысвечаную сусветна вядомаму кампазітару, аўтара першых нацыянальных беларускай і польскай операў, духоўнай музыкі, класіку беларускай і польскай вакальнай лірыкі Станіслава Манюшку. Вядоўца вандроўкі – музыказнаўца-беларусістка, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі, манюшказнаўца Святлена Немагай. Вандроўка ладзіцца супольна з дабрачынным фондам імя Еўфрасінні Полацкай. Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск. Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Тамары Рэмез, а таксама самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара і прачытаем некаторыя з яго лістоў пра Беларусь. У праграме: Каралішчавічы – драўляны касцёл Апекі Маці Божай, пабудаваны ў 1785 годзе фундацыяй Станіслава Прушынскага, у…
Читать полностью
Сення запрашаем на пешаходную экскурсію па раёне Старажоўкі.

Старажоўка настолькі маштабная (хто б мог падумаць:), што агарнуць усё за адзін раз не атрымаецца. Мы вырашылі правесці маршрут вакол вусця ракі Пярэспы і пабадзяцца па мясцінах легендаранага Менеска.

Старажоўка поўніцца сімваламі і знакамі мінулых часоў: парцаляна, Караткевіч, трамвайчык, першая сусветная вайна, нобелеўскія лаўрэаты, савецкая архітэктура, могілкі... І ўрэшце, дэтэктыўная гісторыя - адкуль жа ўзяўся гэты самы Менеск?

🗓4 чэрвеня
🕰19:00
👨 Цімафей Акудовіч

🪙Кошт:
Тарыф "Просты" - 5 рублёў.
Тарыф "Добры" - 10 рублёў.
Тарыф "Неверагодны" - 15 руб.

(экскурсанты самі выбіраюць тарыф у ў канцы экскурсіі, аб'ём паслугаў ад выбранага тарыфу не залежыць)

🖍Запіс па спасылцы: https://forms.gle/1PukFsVtAAfFNJYw6
Читать полностью
можаш перакінуць у Васіліскаў - можаш нават з прыпіскай, каб пісалі пры рэгістраці, што ад Васіліскаў - зраблю зьніжку ;)
Сябры, нагадваю, у гэтую нядзелю 30 траўня едзем з Паўлам Каралёвым у маляўнічую і змястоўную вандроўку на Іўеўшчыну! Можам узяць яшчэ пару чалавек! Хто з намі?

Маршрут вандроўкі: Менск - Дуды - Іўе - Суботнікі - Жамыслаўль - Геранёны - Ліпнішкі - Менск.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/JTiyfhSTfJpXscBn8

У Іўеўскі раён вандроўнікі даязджаюць не так часта, як ён таго заслугоўвае. Гэта край вельмі прыгожых і разнастайных каталіцкіх касцёлаў. Тут ёсць храмы на любы густ ад XVI і да ХХ ст. Яшчэ тут захаваліся руіны замка Барбары Радзівіл (менавіта тут, а не ў Нясвіжы) і шляхецкі палац Умястоўскіх - копія каралеўскага палаца ў варшаўскіх Лазенках.

І самае галоўнае, Іўе - гэта традыцыйны цэнтр беларускіх татараў, якія маюць у горадзе свой гістарычны мячэт. Да таго ж, тут захаваўся сінагагальны двор ды габрэская забудова, а таксама адзін з найцікавейшых касцёлаў з копіяй знакамітай статуі Хрыста...
Читать полностью
Сябры, заўтра, у аўторак 25 траўня ў дзень памяці Максіма Багдановіча адбудзецца апошняя экскурсія па выставе "40/40" у літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Пачатак у 17.30! Заўтра апошні дзень працы выставы.

Пасля экскурсіі а 19-й гадзіне адбудзецца вечарына "Мясціны памяці Максіма Багдановіча"

Мастацка-дакументальная выстава “40 / 40” адкрылася з нагоды 40-годдзя з дня стварэння і пачатку дзейнасці музея літаратурнага музея Максіма Багдановіча. На гэтай выставе прадстаўлены знакавыя прадметы з фонду Максіма Багдановіча за кожны год існавання музея – 40 прадметаў з 1981 па 2021 гады.

Адрас музея: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Рэгістрацыя на экскурсію па выставе - праз гугл-форму: https://forms.gle/Db3b2kumLoH1VRE4A

Уваходныя білеты на выставу:
Дарослыя —2.00 руб.
Студэнты і школьнікі — 1 руб

Таксама збіраем па 1 руб. за экскурсію!
Читать полностью
Сябры, сёння ў пятніцу 21 траўня 2021 года а 20-й гадзіне адбудзецца онлайн-zoom лекцыя "Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны" з музыказнаўцай-беларусісткай, кандыдаткай мастацтвазнаўства Сьвятленай Немагай, супрацоўніцай “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/eGFdJjPUQUB7yZv6A

Уваход вольны, пры жаданні пасля zoom-лекцыі можна нешта ахвяраваць!

Гэтая лекцыя - уступная да яе музыказнаўчага курса, які распачнецца ў чэрвені, а таксама як запрашэньне на манюшкаўскую вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны, што адбудзецца 6 чэрвеня, запіс і падрабязная інфармацыя пра якую ў наступнай гугл-форме: https://forms.gle/Ln5SnPrM5ayLcWPB6

Станіслаў Манюшка – мабыць адзіны ў свеце кампазітар, які мае гонар называцца аўтарам першых нацыянальных опер двух народаў – беларускага і польскага. Музычны нашчадак традыцыі філаматаў-філарэтаў. Рамантык былога ВКЛ
Читать полностью