Репост из: Радио_1
‼️Разважанне з нагоды...
Напэўна, хтосьці з нашых чытачоў мог заўважыць, як маладзенькія дзяўчаткі студэнцкага ўзросту выгульваюць сваіх чатырохлапых сяброў. У адной вялікі лабрадор, у другой пінчар, у трэцяй нават адразу некалькі маленькіх. У руцэ сабачы ланцужок, на запясці – дэманстратыўная белая стужка, а вось шуфліка з пакетам, каб прыбраць за сваім сябрам, не заўважыш. “А навошта?”, мабыць, думаюць маладыя грацыі, калі ў двары ўвіхаецца не намнога старэйшая за іх жанчына-дворнік, няхай тая і працуе для агульнай чысціні, а яны іншыя, у іх “больш высокая місія” – пратэст!
А кусты ўздоўж дарог, абвешаныя белымі і чырвонымі стужкамі. Пад іх галінкамі паўно пустазелля. У свой час нейкая клапатлівая рука высадзіла тут кветкі, але яны зараслі травою і, здаецца, моляць зараз аб праполцы. Але іншым рукам не да такой “чорнай” работы, важна правільна размеркаваць і “прыгожа” развесіць колеры.
З падказкі Тэлеграм-каналаў развешваюць такія стужкі то тут, то там. З-за гэтага і слоўныя сутычкі бываюць паміж людзьмі. І нават бойкі, калі радыкальная моладзь нападае на тых, хто прыбірае такое “мастацтва”. Гэты абуральны выпадак бачылі ў інтэрнэце многія.
Часам заўважаеш тыя стужкі на агароджы ўздоўж дарогі ля святлафора, і тут жа шмат бляшанак ад самых розных напояў. Развешалі, выпілі, і ўсё гэта камусьці пакінулі. Вось і “малюнак з пратэстнай натуры”, дзе перамяшаліся і невуцтва, і нявыхаванасць. Аб’ядноўвае гэтыя выпадкі агульная рыса – большасць людзей, пераважна падлеткаў, дзейнічаюць несвядома, па Тэлеграм-інструкцыі.
Ці вось прыклад. Набярэжная Свіслачы. Ясны дзень. Маладыя хлопцы сядзяць на лаўцы, нешта танізуючае п’юць. Потым пустымі бутэлькамі цэляцца ў сметніцу, але тыя ляцяць міма. Хлопцы рагочуць, уздымаючы рукі ўгару. Шырокія белыя бранзалеты добра бачныя на загарэлай скуры. Праз некалькі хвілін з заклікам: “Нас збіраюць на Стэле”, – дружнай кампаніяй рухаюцца па маршруце, акрэсленым ананімным каардынатарам. Дзе ж ім зразумець, што сталі яны ахвярамі маніпуляцыі. Загадаюць прыйсці з кветкамі – прыйдуць, заклічуць закавацца ў белыя бразалеты – закуюцца, узмахнуць палачкай – завішчаць, націснуць на клаксоны. І здаецца ім, што яны такія “неверагодныя”. Недавучаныя і недавыхаваныя маладзёны лёгка паддаюцца на правакацыі: перакрываюць дарожны рух, пераварочваюць машыны і клумбы, кідаюць каменні ў праваахоўнікаў, займаюцца булінгам у сетках, пагражаюць тым, хто проста думае інакш.
Telegram даўно стаў паліттэхналагічным інструментам, які ўжо не столькі інфармуе, колькі дэзінфармуе. Папулярны якраз сярод актыўных 16-30-гадовых падпісчыкаў. Яны і складаюць большасць вулічных маніфестантаў. Іх незаконныя масавыя акцыі пад уздзеяннем радыкальных, дэструктыўных, антыбеларускіх рэсурсаў правакуюць на агрэсію, усёдазволенасць, правапарушэнні. І што самае страшнае, грамадства імкнуцца падзяліць на “правільных” і “няправільных” людзей.
Досыць! Час праключыцца на стваральную працу. Узяцца за падручнікі, пайсці ў музей і кіно, заняцца добраўпарадкаваннем свайго горада, вуліцы, двара.
Зараз, між іншым, ладзіцца цікавая акцыя “Зялёны двор разам”. І зрабіць гэта можа кожны, дастаткова падаць заяўку на сайце адміністрацыі свайго раёна, пазначыць дзень, месца і нават якое дрэва ці кусток жадаеце пасадзіць сваімі рукамі. Адчуваеце розніцу: прапануецца зрабіць па сваім выбары, па ўласным жаданні, а не па ўказцы з-за “бугра” ад невядомых куратараў. Час рабіць добрыя справы ў агульных інтарэсах, а не рэлізоўваць сумніўныя планы на карысць замежных куратараў.