«Кубак наймацнейшых» пройдзе ў Раўбічах 13-24 лютага. Што чакае аматараў біятлона❓
▪️У цяперашні час створаны арганізацыйны камітэт, рабочыя групы праводзяць падрыхтоўку «Кубка наймацнейшых». «Безумоўна, стаіць задача правесці яго на высокім узроўні.
▫️Чакаецца, што прыедзе нацыянальная каманда Расіі плюс рэгіёны. Выступіць і наша нацыянальная каманда, якая апошнім часам радуе сваімі поспехамі на этапах Кубка Садружнасці».
▪️На «Кубку наймацнейшых» чакаецца каля 120 удзельнікаў. Заяўкі прымаюцца да 20 студзеня.
▫️Спаборніцтвы будуць уключаць індывідуальную гонку, гонку праследавання, мас-старт, змешаныя і адзіночныя змешаныя эстафеты.
▪️Акрамя таго, у Мінску плануецца правесці «Кубак наймацнейшых» па канькабежным спорце з 25 па 28 лютага.
zviazda.by