Сям'я Лукашэнкі зарабляе на радыё ў Беларусі. Яго сярэдні сын Дзмітрый звязаны з трыма радыёстанцыямі: "Супер FM", "Душэўнае радыё" і кругласуткавае "Радыё Шансон", што запусціцца неўзабаве.
Як даведаліся беларускія расследвальнікі з @BuroBY, ліцэнзію на шансон атрымала прыватная фірма "Музычная частата", за якой стаяць Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, "Дом прэсы" (Мінінфармацыі) і ТАА "Музычная медыякампанія".
"Музычная медыякампанія" у сваю чаргу належыць Палацу рэспублікі (Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі) і прыватнай кампаніі "АНСЛ прадакшн". А апошняя амаль цалкам запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) — падначаленага Дзмітрыя Лукашэнкі. У 2023 годзе кампанія паказала выручку 6,5 млн рублёў, або крыху больш за 2 млн еўра.
Назвай "АНСЛ", вельмі падобна, зашыфраваныя ініцыялы жонкі Дзмітрыя (па-руску — Анна Сергеевна Лукашенко).
➦ 🗃️ Экстрэньюст
🗂️ Еўрарадыё