Суд Чашніцкага раёна прызнаў "экстрэмісцкім" яшчэ адзін асабісты інтэрнэт-рэсурс Канстанціна Чарнова - акаўнт "Кастусь" ў TikTok. Назва рэсурса з'явілася 19 снежня ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Акаўнт у TikTok з падобнай назвай, але іншым ідэнтыфікатарам, а таксама старонку жыхара Чашнікаў у "Одноклассниках" ужо ўносілі ў гэты гэты спіс сёлета ў лістападзе.
Сам Канстанцін Чарноў, 48-гадовы спартовец-аматар, знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам. 19 снежня ў Чашніцкім райсудзе яго судзілі за "несанкцыянаванае пікетаванне", а на два дні раней - за распаўсюд "экстрэмісцкій інфармацыйнай прадукцыі. Увогуле ў гэтым месяцы Канстанцін Чарноў быў асуджаны 4 разы. ➡️ https://tinyurl.com/yzv6nnjn