Лукашэнка час адчасу ўзгадваяе З.Пазьняка, нават выказвае словы павагі свайму ідэалагічнаму праціўніку. Гэта нараджае сэнсацыі і віхуры ў сеціве і дэмакратычнай супольнасьці. Стварае прадумовы для тэорый загавару і ставяць пытаньні да аўтарытэту Пазьняка.
Разам з гжтым Лукашэнка час ад часу пачынае раўмаўляць па-беларускі, узгадвае банацьця беларускай культуры і гісторыі.
Так што, з гэтай прычыны мы павінны падазрона ставіцца да нацыянальнай мовы, да нашай гісторыі? Лукашэнка і дэмакратыю ўзгадвае і выбары і канстытуцыю як самае лепшае, што ёсьць у краіне. Так можа адмовімся ад дэмакратыі?
Так, Зянон Пазьняк вельмі крытычны для часткі палітыкаў, якія фарміруюць пэўныя апазіцыйныя структуры. І асноўная прычына такога стаўленьня мімікрыя, прыстасаваньне да абставінаў. Не, не спроба зьмяніць гэтыя абставіны, уплываць на йх, а прыстасавацца.
Прыстасаваньне ў прыродзе - гэта неабходнасьць выжыць. Для біялагічнага існаваньня і захаваньня віду - рэч неабходная. Для палітыка і грамадства - з’ява згубная і разбуральная. Чаму? Таму, што невядома, а на якіх жа пазіцыях стаіць гэты чалавек, якія і чыі інтарэсы ён прасоўвае, якую палітыку будзе рэалізоўваць, калі прыйдзе да ўлады.
На жаль, для беларускіх палітычных груп мімікрыя, прыстасаваньне дзеля ўласнага выжываньня, стала філасофіяй быцьця, за якой зустм не бачна разуменьня нацыянальных інтарэсаў. Так, з аднаго боку гэта вынік агульнай культуры, але з іншага - нежаданьне выйсьці з гэтай культуры, больш таго ствараюцца цэлыя тэарэтычныя канцэпцыі, каб апраўдаць неабходнасьць існаваньня ў гэтай культуры і нават яе захаваць.
Прыстасаванасьць і мімікрыя новапалітыкаў 90-х замест культурнай рэвалюцыі, прывяла Лукашэнку да ўлады. Прыстасаванасьць і мімікрыя прывяла ў сістэму новыя пакаленьні пакаленьні палітыкаў, якія дзеля здабыцьця ўласнага камфорту, заплюшчвалі вочы на злачынствы рэжыму. Апазіцыйныя структуры таксама імкнуліся нейкім чынам уладкавацца ў гэтай рэчаіснасьці і суіснаваць з сістэмай, забясьпечваючы сябе грантавай падтрымкай.
Апазіцыя 2020 году сфарміравалася з пакаленьня прыстасаванцаў, якія імкнуліся дапасавацца да зьнешніх уплываў і ўмоваў, перш за ўсе, Расеі. Мімікрыя пад расейскі сьвет, пад "ліберальную" у параўнаньні з Беларусьсю, Маскву, якая вызваліць беларусаў - дамінавала два гады.
Нават калі пратэст ужо быў задушаны. Агрэсія Масквы знову прымусіла прыстасоўвацца да новай рэчаіснасьці, ужо да нацыянальнай і антымаскоўскай пазіцыі, і галоўнае дзеля таго каб выжыць палітычна. У гэтай эквілібрыстыцы ніколі першасным не з’яўлялася дзяржава і нацыя. Ці гэтыя зьнешнія метамарфозы нейкіі чынам з’яўляюцца вынікам унутраных трансфармацый. Мне цяжка сказаць. Палітыкі, якія прадстаўляюць новую хвалю зьмянялі свой "выгляд" столькі разоў, што цяжка зразумець, хто яны па сваёй сутнасьці.
Нетрываласьць каштоўнасьцяў узмацняецца і барацьбой за "грантавую падтрымку", якая зараз стала асноўнай мэтай палітычнага дзеяньня. Грантавасьць у дзеяньнях новай апазіцыі пачала адкрыта праяўляцца яшчэ ў 2021.
Фактычна людзі са старой апазіцыі, з яе праблемнай культурай выжываньня, перанесьлі яе ў новую рэчыіснасьць, дзе яна добра ўпісалася. А зараз стала дамінуючай настолькі, што нават тыя людзі якія асьляпена верылі ледзь не ў сьвятасьць новых правадыроў, пачалі сумнявацца, расчароўвацца і адыходзіць.
Палітычная мімікрыя адбываецца не толькі коштам даверу людзей, але і паняцьцямі адказнасьці, дэмакратыі. Наступныя гады выжываньня настолькі закансэрвуюць гэтую закрытую культуру, настолькі ўзалежняць яе ад грантавай падтрымкі (бо іншых рэсурсвў няма і не будзе па прычыне інфляцыі даверу), што людзі (якія і дагэтага зьмянялі свае паставы), будуць проста не ўстане зьмяніць рэчаіснасьць.
Мы зноў апынемся ў вакуме нацыянальных каштоўнасьцяў (бо арыентацыя на зараз хутчэй за усе выключна сітуатыўная). Знову прыдзецца падлаштоўвацца пад "электаральныя чаканьні", а магчыма і пад Маскву, шукаць выгаднага кампрамісу паміж нацыянальным і ненацыянальным, паміж дэмакратычным і недэмакратычным, праўдай і няпраўдай.