«Упершыню я рабіла музыку не для сябе, а як падарунак для іншых»
KOOB x Sw@da – «Zubraniatka»
Genre: Hip-Hop, Jersey, Club, Podliasie Bounce
Калі вам здаецца, што 2024 год ужо нічым не палепшыць – паслухайце новы EP Леры KOOB і таго самага Sw@da, што робіць неймаверна аўтэнтычныя электронныя інструменталы.
Калі вы яшчэ не знаёмыя з KOOB aka «Прынцэсай беларускага (не толькі) соўла», увесну мы рабілі з ёй вялікае інтэрв'ю. Якраз тады мы і даведаліся аб будучай калабарацыі з Віктарам. На той час музыка і яго калежанка Niczos былі для нас крышаносным адкрыццём, таму чаканні ад гэтай працы былі даволі высокімі. Пачуўшы гатовы матэрыял, зразумелі адно – чаканні апраўданыя не былі. Яны былі распораты, абезгалоўлены і спалены рэальнасцю, якая апынулася ў сотні разоў вышэй нашых заўчасных чаканняў.
Музыка Sw@da – сімбіёз яго кантраснай славянска-лацінскай натуры. У супрацоўніцтве з Лерай, такой жа смелай у плане камбінацыі жанраў і гукаў музыкі, атрымаўся кактэйль з разнамаснай электронікі, фольку, хіп-хопа і яшчэ шмат чаго. Толькі вось кактэйль аказаўся Молатава — узрывае розум пры кожным праслухоўванні без шанцу на выжыванне.
Для напісання гэтага ЕР Лера адправілася на Падляшша, дзе папрацавала з вялікай колькасцю архіўных палявых запісаў народных спеваў 20 стагоддзя. Яна перапрацавала гэты матэрыял, намяшала свой бэкграўнд дзяўчынкі з Менска і паставіла сабе за мэту дэкаланізаваць трасянку. Спектр неверагодна складаных, але стоадсоткава станоўчых эмоцый, які зведала наша рэдакцыя ад ЕР, апісаць словамі складана. Але мы прыйшлі ў пачуцці і сфармулявалі наступную тэзу –
гэта раз'ёб.
Spotify | Apple | YouTube
#новинки #мова