Склад мовы | Слоўнік | Беларускія словы


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


Не толькі простыя словы
#беларускіясловы #слоўнік #беларускаямова

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Ільсніцца, льсніцца (блішчаць, адсвечваць (пра гладкую паверхню)

bel. lat. ilśnicca, lśnicca
рус. лосниться

pl. połyskiwać, lśnić się

▪️Паравозік быў зроблены з бярозы-чачоткі, ільсніўся, як шкло. (П.Пестрак, Сустрэнемся на барыкадах)
▪️Дарога гладкая, слізкая, бліскучая. Ільсніцца сліпучы белы снег. (М.Лужанін, Святло Радзімы)


Грудкаваты (пакрыты грудай, грудкамі, няроўны)

bel. lat. hrudkavaty
рус. бугорчатый, комковатый


▪️З-за вёскі даляцелі людскія галасы і грукат колаў па сухой грудкаватай дарозе: відаць, калгаснікі .. вярталіся ўжо з копкі бульбы. (Т.Хадкевіч, Вяснянка)


Гу́рба, сумёт, сувей (куча снегу, намеценая ветрам)

bel. lat. hurba, sumiot, suviej
рус. сугроб
eng. snowbank
, snowdrift

▪️Да платоў намяло вялікія гурбы снегу.
▪️Па вокны ў гурбы ўвайшлі хаты, згубіўшы свой фасон і від. (Я.Колас, Дрыгва)
▪️Салдат ёмка поўз па сувею, падміргваючы дзеду, да калючага дроту за сялом. (Алена Васілевіч, Шляхі-дарогі)


Выкрывальны (які выкрывае кагосьці ці што-небудзь)

bel. lat. vykryvalny
рус. разоблачительный


▪️Выкрывальны фельетон.
▪️Выкрывальны матэрыял.


Акрайчык, акраец (кавалак хлеба, адрэзаны ад непачатага краю.)

bel. lat. akrajčyk, akrajec
рус. горбушка, краюшка
pl.
przylepka, piętka

▪️На прыпеку старая ўсмажыла яечню, наліла кубачак сырадою, паклала акрайчык хлеба і ўсё ўпрошвала, каб хаця ела [Галя]. (С.Грахоўскі, Дзень нараджэння)
▪️Назаўтра [Яша] узяў акрайчык хлеба за пазуху, насыпаў у кішэні патронаў, тых, што назнаходзіў у розных мясцінах, і з самага ранку падаўся ў лес. (А.Кулакоўскі, Новыя сустрэчы)


Репост из: Мода На Мову
#клёвыяСловы


Репост из: Мода На Мову
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Гори всё синим пламенем.

✅ А няхай яно дымам возьмецца.
✅ Хай яго агні высмаляць.

✅ Бадай ты без агню згарэў.

#згадаймаВыраз


Репост из: Мода На Мову
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Балонка — тонкая пругкая плёнка, якая падзяляе, злучае або ахінае штосьці ў жывым арганізме — перапонка.

#згадаймаЗначэнне


Трывушчы (вынослівы, вельмі трывалы)

bel. lat. tryvuščy
рус. выносливый
eng. rugged


▪️Чалавек вельмі трывушчы, шмат чаго можа перажыць. (П.Місько, Калодзеж)


Вандроўка (падарожжа, вандраванне)

bel. lat. vandroŭka
рус. странствование, кочевание
eng. hiking, peregrination
pl.
eskapada, wędrówka

▪️Дарога была недалёкай, і Стась нават шкадаваў, што так хутка канчалася яго вандроўка. (В.Вітка, Вавёрчына гара)
▪️Усё жыццё — нялёгкая вандроўка. (А.Вольскі, Маленькім сябрам)


Бруя́ (вузкі бруісты паток вады; цурок)

bel. lat. bruja
рус. струя
eng. stream


▪️Неўгамонныя тры крыніцы б’юць, З першай — саснякі баравыя п’юць, А ў другой, крутой, веснавой бруі, Галасы свае мыюць салаўі. (М.Танк, Вастрыце зброя)


Агледзіны (1. агляд каго‑, чаго‑небудзь з мэтай знаёмства;
2. бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай)


bel. lat. ahledziny
рус. смотрины
eng. inspection
, survey​

▪️Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым паўвека таму назад працаваў вялікі паэт. (С.Александроўскі, Старонкі братняй дружбы)
▪️Была турбота [у Ганны] пра тое, каб не спатыкнуцца ў чым-небудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. (І.Мележ, Гарачы жнівень)


Абшарнік (уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык)

bel. lat. abšarnik
рус. помещик


▪️[Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Едкі. (А.Бялевіч, Выбраныя творы)


Репост из: Мода На Мову
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Абалоніна — гэта від складаных вугляводаў , якія змяшчаюцца ў раслінных прадуктах — клятчатка.

#згадаймаЗначэнне


Аблямаваны

bel. lat. ablamavany
рус. отороченный, окаймлённый
pl.
obramowany

▪️З высокага пагорка лашчыў вока чароўны далягляд, аблямаваны ўводдалі сінім паскам лесу. (Я.Рамановіч, Галіна Званцова)


Аплявуха, поўха (1. удар далонню па шчацэ;
2. пераноснае значэнне: знявага, маральны ўдар)


bel. lat. аplavucha, poŭcha
рус. затрещина, пощёчина
eng. cuff, slap in the face
pl.
rękoczyn

▪️Пажылы капітан размахнуўся з усяго пляча і заляпіў такую аплявуху Коху, што той пахіснуўся назад. (М.Лынькоў, Астап)


Утаропіць (уставіць вочы, позірк на кагосьці ці нешта)

bel. lat. utaropić
рус. вперить, уставить
pl.
utkwić

▪️Аграном сядзеў моўчкі, утаропіўшы вочы ў стол. (З.Бядуля, Выбраныя творы)


Схільны (1. які мае схільнасць да чаго‑небудзь;
2. які мае задаткі да чаго‑небудзь;
3. які выказвае прыхільнасць, слабасць да чаго‑небудзь;
4. які мае які‑небудзь намер, жаданне; гатовы да чаго‑небудзь)


bel. lat. schilny
рус. склонный, подверженный
eng. tempted, prone
pl.
skłonny

▪️Большасць вучоных схільна думаць, што кашалот даваў нырца ў пошуках харчу і выпадкова натрапіў на кабель.
▪️Схільны да меланхоліі. Схільны прастуджвацца.
▪️— Яны, маладыя, схільны да ўсяго новага. (І.Грамовіч, Да ясных вышыняў)
▪️[Камсорг] бачыў, што сход не схільны асуджаць учынак Былінскага. (У.Шахавец, Землякі)


Растава́ць (1. перайсці ў вадкі стан пад уздзеяннем цяпла;
2. адтаяць, перастаць быць падмёрзлым;
3. пераноснае значэнне: Паступова знікнуць; разысціся, рассеяцца;
4. пераноснае значэнне: Прыйсці ў замілаванне; расчуліцца, памякчэць)


bel. lat. rastavać
рус. таять
eng. melt
pl.
topnieć, tajać

▪️У роце растае.
▪️Снег растаў.
▪️Тукі песні расталі ў далечыні.
▪️Растаць ад пахвалы.


Няўця́мна

bel. lat. niaŭciamna
рус. непонятно, невразумительно
eng. vacantly
pl.
bezmyślnie

▪️[Наздрэйка] няўцямна ўтаропіўся на старшыню сіняватымі палінялымі вачыма.(К.Крапіва, Драматычныя творы)

Показано 20 последних публикаций.