#opinion | Трамп хлусіць па-чорнаму. Чаму гэта не разбурае ягоную рэпутацыю?
Калі не глядзелі самі, то пэўна ж чулі, што днямі адбыліся дэбаты Трампа і харыс. Паводле CNN Трамп схлусіў 33 разы (минимум). Харыс — 1.
Напрыклад, Трамп безапіляцыйна заявіў:
1. Злачыннасць рэзка вырасла (у той час як з 2023 года ейны ўзровень знізіўся). Ладна, гэта можна спісаць на тое, што ён проста ня ў курсе. Але:
2. Трамп таксама сцвярджаў, што мігранты ў Спрынгфілдзе ядуць хатніх жывёлаў (гэты фэйк быў яшчэ раней абвергнуты і калі яго так непакоіць гэтае пытанне, ён павінен быў быць у курсе). Ну, ок, проста не дайшлі рукі навіны пачытаць. Але:
3. Драмп заявіў, што дэмакраты падтрымліваюць забойства немаўлят, нібы «дэмакраты хочуць дазволіць аборты нават пасля нараджэння». І гэта проста нейкая дзічына.
33 VS 1 — розніца не проста колькасная, а якасная. Здавалася б, на каго можа быць разлічаная такая неверагодная хлусня? І ці паўплывала гэта хоць неяк на рэпутацыю Трампа? Зусім не.
Як так?
Бо хлусня стасуецца з чаканнямі 49% амерыканцаў? Трамп хлусіць пра тое, што яны хацелі бы мець за праўду.
Але на кой ляд ім рэальнасць з такой праўдай??
Прычын дастаткова.
Каб апраўдаць свае эмоцыі і перакананні і каб легалізаваць іх. Каб мець прадстаўніка свойго светапогляду ў белым доме.
Каб нічога ў сабе не мяняць. Каб не разбірацца, не задаваць пытанні, моцна ня думаць. Не рэфлексаваць, не падымацца на сістэмны ўзровень мыслення.
Каб не мяняць свае звычкі, не расчароўвацца ў медных улюбёнцах і ў самім Трампе. Каб не згубіць адчуванне пляча аднадумцаў.
Каб не прызнаваць сваіх памылак і хібных поглядаў. Не чырванець перад суседзямі і люстэркам.
Каб пазбегнуць трыклятага кагнітыўнага дысанансу. Аўдыторыя Трампа ўпэўнена, што разумее, як устроены гэты свет. Любы нармальны чалавек у гэтым упэўнены, праблема ў тым, што ўпэўненасць можа ня мець рэальных падстаў.
Адчуванне разумення гэта ў вялікай ступені фізіялагічны працэс, які ўключае ўвесь арганізм. Таму любы кагнітыўны дысананс пагражае разбурыць ня толькі адчуванне яснасці і гармоніі, але і фізічнай цэласнасці. Каб супрацьстаяць такой сітуацыі, эвалюцыя ўзброіла нас цэлым арсеналам псіхалагічных абарон.
Па тых самых прычынах працуе прапаганда ў РФ і любой іншай краіне (дзе яна паспяховая) — яна кладзецца на падрыхтаваную глебу: на наяўныя ўстаноўкі, стэрэатыпы, перакананні і чаканні.
Каб выйсці з чужой гульні, ёсць толькі адзін спосаб — рэфлексія.
Інтэлект — гэта рыхтык тое, што дазваляе станавіцца чалавекам, хаця бы на нейкі час вырываючыся з рабства несвядомых рэакцый.
• • •
Гэты пост не ў падтрымку Трампа або Харыс. Гэта спроба зразумець, чаму ў такіх палітыкаў як Трамп хлусня не знічшае рэпутацыю. Такі стан рэчаў нагадвае культ. Як той «Храм народаў», які ў поўным складзе (913 чалавек) дабравольна выправіўся на нябёсы.