Science |
«Мудрасць натоўпу»: ненавуковая лухта ці рэальны феномен? Канцэпцыя «мудрасць натоўпу» — гэта ідэя, што рашэнні групы людзей могуць быць лепшымі за рашэнні асобна ўзятых экспертаў. Гучыць контрынтуітыўна, згодны. Але ёсць падставы разгледзець феномен уважлівей.
На мудрасць натоўпу любяць спасылацца прыхільнікі дэмакратычнага шляху развіцця. Маўляў вось, усё ўжо навукова даказана — усім на выбары і будзе вам шчасце. І сапраўды ж даказана. Але, як звычайна, ёсць нюанс.
Для таго каб натоўп праявіў мудрасць, неабходна датрымацца некалькі ўмоў:
1. Разнастайнасць меркаванняў: Кожны чалавек павінен мець асабістую інфармацыю, нават калі гэта толькі адвольная інтэрпрэтацыя вядомых фактаў.
2. Незалежнасць: Меркаванні людзей не павінны быць пад уплывам меркавання іншых членаў групы.
3. Дэцэнтралізацыя: Людзі могуць выкарыстоўваць любыя веды з уласнай сферы працы і жыцця.
4. Агрэгацыя: Павінен быць механізм для аб'яднання індывідуальных меркаванняў у адно калектыўнае рашэнне.
5. Давер: Кожны чалавек верыць у справядлівасць групы.
І вось яшчэ што: Джэймс Суравецкі (аўтар канцэпцыі) безумоўна малайчына, але ж ён толькі журналіст, не навуковец. А як часта журналісты радуюць нас навуковымі вынаходніцтвамі?
Але гэтым разам журналіст прапанаваў сапраўды годную тэму. Канцэпцыя «мудрасці натоўпу» была праверана і пацверджана ў розных даследаваннях і эксперыментах, вось некалькі прыкладаў:
1. Эксірымент Фрэнсіса Гальтана (таго самага, легендарнага).
2. Даследаванне «Groups of Diverse Problem Solvers Can Outperform Groups of High-Ability Problem Solvers».
3. Даследаванне «Scaling up fact-checking using the wisdom of crowds».
Акрамя таго падставы эфекту «мудрасці натоўпу» былі апісаныя яшчэ ў XVIII стагоддзі з дапамогай тэарэмы Кандарсэ (Condorcet Jury Theorem).
Окей. Але калі «мудрасць натоўпу» сапраўды мае вялікую прадказальную сілу, чаму гэтым метадам так рэдка карыстаюцца на практыцы? Эфект «Мудрасці натоўпу» спрабуюць выкарыстоўваць у практычных мэтах. Вось прыклады:
1. Good Judgment Project
2. CrowdMed
3. Twitter mood predicts the stock market»
Але, нягледзячы на сваю прадказальную сілу і поспех асобных праектаў, існуе шэраг тэхнічных прычын, чаму метад «мудрасці натоўпу» рэдка выкарыстоўваецца на практыцы. Гэта:
1. Недавер і кансерватыўнасць
2. Праблемы з арганізацыяй і кіраваннем
3. Псіхалагічныя і сацыяльныя фактары
4. Абмежаванні ў ведах і досведзе
5. Юрыдычныя і этычныя абмежаванні
Усё выглядае так добра... А ці ёсць крытыка метаду «мудрасць натоўпу»?
Так, але гэта не абвяржэнні існавання эфекту як такога, а ўказанне на фактары, якія могуць зводзіць ягоную эфектыўнасць да нуля. Вось асноўныя з іх:
1. Праблема інфармацыйных каскадаў
2. Групавое мысленне
3. Якасць удзельнікаў
4. Праблемы са зборам і апрацоўкай дадзеных
5. Канфлікты інтарэсаў і маніпуляцыя
6. Непрыдатнасць для складаных або спецыялізаваных задач
Такім чынам, можна быць упэўненым, што «мудрасць натоўпу» сапраўды існуе. Але правільна арганізаваць натоўп і сабраць дадзеныя не заўсёды проста, а часам немагчыма.
Такім чынам, калі правільна арганізаваць працэс, «мудрасць натоўпу» сапраўды можа быць магутным інструментам прагназавання і прыняцця рашэнняў.
Акрамя таго, варта разумець, што «мудрасць натоўпу» гэта не пра бінарныя пазіцыі «так» або «не», гэты феномен мае градацыі. Чым больш якасна забяспечаныя ўмовы, тым вышэйшую мудрасць праяўляе натоўп.
Дэталі і пруфы ў
ТЭКСЦЕ