🕯Сёння ў Беларусі адзначаюцца восеньскія Дзяды — дзень памяці памерлых продкаў. Мы памятаем і верым — у гэтым наша неўміручасць.
🕊Асаблівасцю беларускага народа заўсёды была павага да сваіх продкаў, да сваіх каранёў. Агульнаславянскае аўтэнтычнае свята Дзяды і звязаныя з ім рытуалы ў найбольш архаічнай форме захаваліся толькі ў беларусаў. Сэнс святкавання Дзядоў — гэта ўспамін родных і блізкіх. У глабальным сэнсе — гэта адказнасць, якую мы нясём скрозь стагоддзі, за свой род і кожнага яго прадстаўніка.
❤️💚Кажуць, што, калі памяць астывае, халадзее і сэрца. Ніколі не дазволім згаснуць вечнаму полымю нашых сэрцаў. Мы верым, як калісьці верылі нашы продкі: чалавек не знікае назаўсёды, чалавек застаецца, пакуль жыве памяць.
🔥Нягледзячы на розныя выпрабаванні, навалы і цягаты, мы ніколі не забывалі нашых продкаў, нашы карані. Народная памяць заўсёды трымала нас разам і давала сілы для далейшага жыцця.
🇧🇾І сёння мы ўсе разам успамінаем нашых землякоў, тых, хто шмат зрабіў для нашага цяперашняга жыцця, хто не пашкадаваў сябе, каб мы — нашчадкі жылі ў светлай, мірнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі.
🔥Яны выратавалі і завяшчалі, нам выпала адказная місія — зберагчы, ўтрымаць, перадаць дзецям.
🔠🔠🔠🔠🔠🔠🔠🔠 🔠🔠🔠🔠