Ціханоўская сустрэнецца з Тускам і ДудамРаспачаўся трохдзённы візіт беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Польшчу.
Дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў, што ў першы дзень візіту Ціханоўская сустрэнецца з польскім прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам, спікерам Сейма Шымонам Галаўнёй, міністрам па справах ЕС Адамам Шлапкам, актывістамі беларускай грамадзянскай супольнасці.
На 9 студзеня запланаваны сустрэчы Ціханоўскай з міністрамі і спікерам Сената, а ўвечары палітык сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, падчас візіту будуць абмяркоўвацца “прыярытэты польскага старшынства ў ЕС,
падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі і незалежных медыяў. "Асаблівая ўвага будзе ўдзелена
вызваленню палітзняволеных і падрыхтоўцы да Форуму Касцюшкі ў Гданьску", — гаворыцца ў паведамленні.
✅
Падрабязнасці |🗝
Без VPN📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай