У Pidżama Porno ёсьць песьня „Chłopcy idą na wojnę”. Яна была прэзэнтаваная на альбоме „Marchef w butonierce” у 2001 годзе, увайшла ў зборнік „Pidżamówka”, прысьвечаны 35-годзьдзю гурта, а таксама вярнулася ў канцэртны рэпэртуар гурта ў мінулым годзе. Пераказваць зьмест няма сэнсу, але нават з назвы зразумела пра што гэта песьня. Яна наўпрост пераклікаецца са знакамітым антываенным гімнам «Дзе кветкі?» (беларускамоўную вэрсыю якога, дарэчы, надоечы зрабіў Лявон Вольскі), але Грабаж дадаў уласьцівай яму іроніі і шчырасьці.
Але зараз недастаткова быць проста за мір ва ўсім сьвеце, і як раз Pidżama Porno гэта добра разумеюць. Пра тое і апошні выдадзены на дадзены момант сінгл гурта „Buczy”, і ўкраінскія сьцягі падчас выступаў, і канкрэтныя словы са сцэны, і дапамога па-за сцэнай.