Запрашаем 16 лістапада (субота) ў Беларускі Моладзевы Хаб на фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova!
У нас пройдуць наступныя варкшопы і сустрэчы (частка 1):
12.00-13.15 "Я - ілюстратар". Малюем ілюстрацыі разам з мастачкай Эльгай Паповай. Майстар-клас для дзетак 6+
Майстар-клас для дзетак па маляванні ад мастачкі, ілюстратаркі і пісьменніцы Эльгі Паповай. На яе рахунку мноства персанальных і супольных выстаў, 11 праілюстраваных кніг, чатыры ўласныя кнігі. Эльга стварае казачны свет, напоўнены дабрынёй і любоўю. На імпрэзе Эльга раскрые сакрэты сваёй працы, пакажа ўласныя малюнкі і працэс іх стварэння. Пры падтрымцы мастачкі ўдзельнікі самі паспрабуюць стварыць ілюстрацыю да адной з яе казак
13.30-14.30 Шрыфтавы архіў: размова аб праекце Алы Пігальскай
Даследчыца, дызайнерка Ала Пігальская засяродзіцца на гістарычных шрыфтах у дызайне вокладак (на падставе гістарычных прататыпаў кірыліцы: скорапісу ВКЛ, паўустава, буквіцы і лацінскага алфавіта: готыкі і гуманістычнага курсіву).
15.10-16.20 OUT. Як аналагавыя тэхналогіі пісьма могуць зрабіць вашу дзейнасць болей цікавай, творчай і выніковай. Вядучы - Антось Сівых
"Мы звыкліся да штодзённага ўжывання смартфонаў і камп'ютараў, але ці можна вырашаць штодзённыя задачы з дапамогай простага пісьма? На гэтым варкшопе вы адкрыеце для сябе аналагавыя тэхналогіі і метады пісьма, якія дапамогуць вам стаць больш творчымі, засяроджанымі і эфектыўнымі без лічбавых інструментаў.
Што вас чакае?
-Агляд сучасных і новых тэхнік рукапісу: даведаецеся пра цікавыя і новыя спосабы выкарыстання пісьма, а таксама розныя традыцыі ўжывання пісьма ад рукі для вырашэння штодзённых і творчых заданняў.
-Практычны воркшоп: паспрабуеце розныя інструменты і тэхнікі, якія дапамогуць эфектыўна вырашаць паўсядзённыя і творчыя задачы.
-Прэзентацыя фізічнай аперацыйнай сістэмы OUT-1 і яе практычных застасаванняў.
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥