24 ліпеня 1943 года падчас карнай аперацыі "Герман" нацысты на ўскрайку мястэчка Камень за душпастырскую дзейнасць у адносінах да мясцовага насельніцтва і жаўнераў АК, а таксама ўратаванне жыдоўскага дзіцяці расстралялі пробашча касцёла св. Пятра і Паўла пробашча Леапольда Аўліха і вікарыя Казіміра Рыбалтоўскага.
Па словах старажылаў, абодва ксяндза былі добрыя, клапаціліся пра бедных, былі ўважлівыя да людзей. Леанарда Грынкевіч апавядала, як яны заходзілі ў іх дом, які стаяў блізка ад касцёла, і цікавіліся жыццём дзяцей, дарылі сшыткі з каляровымі алоўкамі.
У вёсцы была святліца — дом, у якім збіралася моладзь, — там малады святар Казімір бавіў час з дзецьмі і моладдзю, а па выходных гуляў з імі ў футбол.
Любімай песняй Казіміра Рыбалтоўскага, якую ён часта спяваў у святліцы, была "Люблю мой край, старонку гэту" на словы Канстанцыі Буйло. Нягледзячы на тое, што святары выраслі ў "польскіх" сем'ях, абодва былі удзельнікамі беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя.
Старажылы памяталі, як святароў вялі канвоем па вуліцы. Гэта было ў суботу, напярэдадні вялікай падзеі для парафіі – Першай споведзі і Першай Камуніі дзяцей. Калі адна жанчына пачула стрэлы, прамовіла да сваіх дзяцей: "Усё. Няма нашых ксяндзоў."
Ксяндзоў Леапольда і Казіміра дасталі з ямы на ускраіне мястэчка, дзе частка жыхароў захоўвала бульбу, праз месяц пасля іх смерці. Іх абмылі каля студні і пахавалі пры касцёле.
На здымках:
1. Пробашч Леапольд Аўліх.
2. Вікары Казімір Рыбалтоўскі.
3-4. Месца расстрэлу святароў.
5. Старыя надмагіллі на месцы, дзе былі пахаваныя ксяндзы.
6-7. Новыя надмагіллі на месцы пахавання святароў.
#івянеччына