Фильтр публикаций


Ствараем падвясных жаўрукоў i размалёўваем свісцёлкі: варкшоп керамiчны 🦚

08.03 (субота) | 11:30–13:00

Калісьці беларусы не чакалі вясну, а стваралі яе сваімі рукамі. На гліняных свісцёлках гралі, зазываючы сапраўдных птушак з выраю. Падвясных жаўрукоў майстравалі і вывешвалі ў хатах, каб веснавая энергія напаўняла прастору.

Цяпер усё выглядае інакш. Але ж гліняныя жаўрукі ўсё роўна стануць цудоўнай аздобай для дому дому, а свісцёлкі з птушынымі галасамі – выдатнымі падарункамі і дзецям, і дарослым 💝

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на варкшоп | Дзе? | Instagram


Віктар Малышчыц: астрафатаграфія, чорныя дзіркі і іншыя Сусветы (16+) ✨

09.03 (нядзеля) | 13:00–14:30

Мозг не ствараўся для разумення Сусвету. Ён добра спраўляецца з пошукам ежы і пабудовай жылля, але калі справа даходзіць да чорных дзіраў, выкрыўлення прасторы і мультысусветаў, узнікае адчуванне, што сістэмныя патрабаванні завышаныя.

Віктар Малышчыц – астраном і лепшы беларускі астрафатограф – прапануе паглядзець на Сусвет так, як гэта робяць тыя, хто працуе з ім кожны дзень. Будзем разбірацца ў фактах, якія не надта хочуць укладацца ў галаве (але дакладна застануцца там надоўга).

Што будзе на лекцыі
• Ці прадвызначаная наша будучыня?
• Ці існуюць іншыя Сусветы
• Як скрыўляецца прастора?
• Што будзе, калі ўпасці ў чорную дзіру?

Задумаемся, чаму гэты Сусвет выглядае быццам «наладжаным» пад нас, і паспрабуем разабрацца, чаму мы ніяк не можам знайсцi «братоў па розуме».

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram

576 1 39 1 41

Вясновы квіз: мемы, музыка, Скарына і Беларусь 🥳

09.03 (нядзеля) | 18:00–21:00


Усё, вясна афіцыйна пачалася. Зямля адыходзіць ад зімовага рэжыму, а разам з ёй можна трохі разагрэць мазгі – запрашаем аднавіць кагнітыўныя сувязі на квiзе.

• Размінка: хуткія пытанні пра ўсё і трошкі яшчэ
• Мемы ад Хомы: пра класічную беларускую літаратуру
• Францішак Скарына: адметнасці жыцця нашага першадрукара
• Менск і Мінск: гісторыя, архітэктура, людзі
• Музычны марафон: усе адценні беларускага гуку
• Галасы класікаў: хто ёсць хто ў беларускай літаратуры?
• Фінал: можна будзе рызыкнуць і перамагчы

Прабавьце вечар ў камфортнай кампанii i даведайцеся шмат цікавостак пра нашу любімую Беларусь 💜

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на квiз | Дзе? | Instagram


Майстар-клас: 3 кавалачкi мыла – з зёлкамi, люфай i кветкавае 🌸🧼

08.03 (субота) | 13:30-15:30

Са святам, дзяўчаты!

Як зрабіць нешта прыгожае… і памыць рукі? Гліцэрынавая аснова, арганічная люфа, сухія зёлкі i эфірныя алеі – вось з чым будзем працаваць.

3 святочных мыла дадому або на падарунак (паводле улюбёных пахаў):

• Духмянае зёлкавае
• Мыла-вяхотку з прыроднай люфай
• У форме кветкі на выбар

Разам з майстрам Верай разбярэмся, як рабіць мыла дома i як спалучаюцца алеі, экстракты і прыродныя дабаўкі, і чаму некаторыя мыла не перасушваюць скуру. А прыканцы ўпакуем усё так, каб можна было адразу падарыць 💝

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на варкшоп | Дзе? | Instagram


Паміж Валентынам і Патрыкам: музычны вечар Алеся Чумакова ♥️

08.03 (субота) |18:00-20:00

Паміж Валентынам і Патрыкам – гэта тая мяжа, дзе зіма яшчэ не здалася, але недзе тут ужо прадзірае вочы вясна – у святле, у паветры, у гуках.

Майстра гусляў, музыка і перакладчык Алесь запрашае паслухаць заспяваныя пад гуслі песні пра каханне, вясну, надзею – і назапасіць чароўнага натхнення на год ☺️

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на вечар | Дзе? | Instagram

600 0 15 1 44

Месапатамія і культурныя коды: Бабілон і Асірыя 🔥

04.03 (аўторак) | 19:00-21:00

Шмат з таго, што мы прымаем як само сабой зразумелае, у тым ліку нашае адчуваньне прасторы і часу, ёсьць не рэчаіснасьцю як такой, але ўспрынятымі намі культурнымі кодамі – і некаторыя з іх сфармаваліся ў старажытнай Месапатаміі.

У нашай гутарцы пра культурныя (у тым ліку мастацкія, палітычна-канцэптуальныя, рэлігійныя, навуковыя, эстэтычныя і інш.) падмуркі нашага сучаснага мысьленьня мы дасьледуем неверагодны інтэлектуальны сьвет Бабілону і Асірыі, які пакінуў нам у спадчыну мноства ментальных канструктаў і ўстановак у самых розных сферах жыцьця, ад бюракратычнай да магічнай, ад мілітарнай да літаратурнай.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram


Маляванка: Драздовіч. Кіш. Осіпаў ✨

02.03 (нядзеля) | 13:00-14:
45

Маляваныя дываны сёння — прызнаная нацыянальная каштоўнасць. Але так было не заўсёды. Іх творцы – «дзівакі», «не такія, як усе». Але ці не так заўсёды пачыналася сапраўднае мастацтва?

Суполка ШтурШок запрашае пагутарыць пра:
• Бум маляванак першай паловы мінулага стагоддзя
• Маляванка vs макатка: у чым розніца?
• Тэхналогіі стварэння маляванак даўней і зараз
• Рэкламны каталог і «тэлевізіі» Язэпа Драздовіча
• Райскі сад і маляваны лёс Алены Кіш
• «Кабыдык ў акно магчымасцяў» разам з Максімам Осіпавым

Штурхайма сябе і адзін аднаго – і ўсё будзе Беларусь!

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram


Вытокі беларускай дзяржавы. Працяг: Полацак vs Кiеў, Залаты век i святыя з забойцамi

01.03 (субота) | 18:00–20:00

Некаторыя пытанні занадта складаныя, каб укласці іх у адну лекцыю. Таму працягваем абмяркоўваць галоўнае на новый сустрэчы з Сяргеем Тарасавым.

Пра што пагаворым:
• Кім быў Рагвалод і ў чым святое наследаваньне Зямлі
• Канфлікт Полацака і Кіева. Хто перамог?
• Рагнеда: як 5 дзяцей не перашкодзілі спробе забойства iх бацькі?
• Рабыніч i хрысціцель, святы забойца брата
• Дзе жыў Ізяслаў?
• Залаты век Полацкай Зямлі
• Фантастычная смерць Усяслава па гарадскім гадзінніку
• Ў 1101 г. пачалася новая эпоха ў гісторыі Беларусі – эпоха Афрасінні. Святая Сафія Полацкая. Не 3-я, другая. Пытаньне – ад каго лічыць

👉🏼Запіс на лекцыю👈🏼


«Кусь Кусяндра»: тэатралізаваныя чытанні з аўтаркай + самаробкі. Як разумець злосць і не баяцца яе? 🙀

01.03 (субота) | 12:00-13:00
дзеці 3-11год

Калі дзіця раве, тупае нагамі і хоча ўсё зламаць — што з гэтым рабіць? Крычаць у адказ? Ігнараваць? Чытаць кнігі па псіхалогіі? Адказ ёсць у адной з найлепшых дзіцячых кніг апошніх гадоў.

«Кусь Кусяндра» Надзеі Ясмінскай не вучыць «не злавацца», а дае мову, дакладны план, як жыць з эмоцыямі. Бо злосць не рассмоктваецца, калі яе не заўважаць.

Тэатралізаваныя чытанні
Без маралізатарства даведаемся, што злосць — гэта тое, што трэба навучыцца разумець.

Як працуе злосць
Чаму злосць — гэта не «дрэнная эмоцыя», а базавы механізм самарэгуляцыі? Што адбываецца ў арганізме, калі чалавек (а асабліва дзіця) злуецца?

Майстар-клас: ствары сваю Кусяндру
Кожны зробіць уласную Кусяндру — такой, якой уяўляе яе сам.

Гэта тэма, якая не знікае з узростам. Тыя бацькі, якiя робяць выгляд, што ўсё добра, таксама знойдуць у ёй сябе.

👉🏻 Запic на чытаннi 👈🏻


Масленіца са спеўным гуртком PARASON і Ганнай Разінай: песні, традыцыі, загадкі 🥞

27.02 (чацвер) | 19:00–20:00

Масленіцу можна адсвяткаваць па-рознаму. Можна есці бліны, паліць пудзіла цi заставацца дома і ігнараваць каляндар. Але калі ўжо святкаваць — то так, каб яна сапраўды гучала.

Калісьці вясну не чакалі, а заклікалі: праз песні, гульні i абрады. Спявалі ўголас, бо чым мацней гук, тым хутчэй знікае зіма. Паспрабуем таксама?

Разам з гуртком PARASON
• Паслухаем i паспяваем масленічныя песні
• Пазнаёмімся з гісторыяй свята
• Праз загадкі і рэбусы даведаемся пра традыцыi
• Паямо блінцоў

Заходзьце, каб вабiць добры вечар у арт-прасторы так, як вам зручней: будучы часткай працэсу або проста назiраючы.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на вечар | Дзе? | Instagram


Рыгору Барадуліну – 90 🕯

02.03 (нядзеля) | 19:00-21:00


З гэтай нагоды варта сабрацца, паслухаць, i пачытаць яго вершы.

Да таго ж, не абыйдзецца і без песень. Яны прагучаць у выкананні: Аляксандра Віслаўскага, Алеся Камоцкага i Алесі Сівохінай.

Паэзія Барадуліна душэўная і духоўная. Знойдуцца ў ёй і адказы на пытанні, і пытанні, на якія адказаў не існуе.

Мудрасць простых словаў дапамагае звычанаму і будзённаму стаць прыгожым і выключным.

Толькі адно не могуць зрабіць вершы Барадуліна — пакінуць чытача абыякавым.

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на трыбьют | Дзе? | Instagram


Як зацікавіць дзяцей роднай мовай? Квэст i майстар-клас да ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ 🌟 

23.02 (нядзеля) | 12:00-14:00
5-12 год


«Вучы мову» для дзіцяці, гэта як сказаць «еш карыснае». Але калі мова – гэта гульня, прыгода і шанец знайсці скарб? Тады іншая справа.

Таму прапануем квэст, дзе трэба не завучваць, а здабываць мову, як скарб:

• Камбінаваныя заданні: творчыя, інтэлектуальныя і вясёлыя
• Разгадванне таямніц, загадак і пераадоленне перашкод
• Пошук сапраўднага скарба 🫰🏻
• Майстар-клас: зробім закладку-звярушку
• Падарункі

Каб кніга не закрылася на самым цікавым месцы, зробім закладачку, якая захавае момант, пакуль юны чытач заняты іншымі справамі.

👇🏻Каб запiсацца на квэст, цiснiце.

Запic на квэст | Дзе? | Instagram


Антрапасвісталогія: ствараем музыкальных птушак з глiны 🐣

22.02 (субота) | 11:30-13:00


Калі б у гліны быў голас, што б яна сказала? Мо расказала б, як тысячу гадоў таму ў яе пальцамі ўціскалі дух, каб ён свісцеў, гучаў, гаварыў?

Свісцёлкі: архаічныя сэмплеры
Злепiм гліняную птушку-свісцёлку – музычны інструмент з адмысловым гукам. Калi што, майстрыня Воля дамаможа

Беларускія свісцёлкі: хто яны?
Чым адрозніваюцца ад суседзяў, як продкі выкарыстоўвалі гліняныя свісцёлкі i якімі былі іх формы

Тысячагадовая гісторыя
Раскажам, як яны дапамагалі ў паляванні, абрадах. Цi гэта проста дзіцячыя забаўкі? І што пра іх кажа археалогія?

Калекцыя беларускіх свісцёлак
Майстрыня пакажа калекцыю аўтэнтычных свісцёлак і нават паіграе на кожнай

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на варкшоп | Дзе? | Instagram


Як праверыць мову на трываласць? Квіз да Дня Мовы 🤔

23.02 (нядзеля) | 18:00–20:00

Мову можна вывучаць, можна любіць, можна нават за яе біцца – але як наконт выкарыстоўваць яе па максімуме? У нядзелю прысвяцiм сапраўдную оду матчыному слову ва ўсіх рэжымах: будуем, змагаемся, рыфмуем, смяемся, пішам і, канешне, спяваем.

Завiтвайце! Разыграем настолку i абмяняемся таемнымі кнігамі-падарункамi.

Якія цікавосткі прыхавалiся ў гэты раз?

• Слоўны крос
• Моўны канструктар
• Фразеалагічны Кракадзіл
• «Апазнанкі» пісьменнікаў па фота і апісанні
• Рыфмаванкі і літаратурныя пераўвасабленні
• Пытанні для грамацеяў
• Настолачны тур для знаўцаў прыказак
• Спроба пяра ці аўтапартрэт для незнаёмца
• Бонус: перапеўкі-караоке, падарункі i пачастункі

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на квiз | Дзе? | Instagram


Стварэньне сьвету і вобразы боства ў Месапатаміі: Сумерская традыцыя ⚡️

18.02 (аўторак) | 19:00–21:00

Старажытная Месапатамія не толькі стварыла высокую культуру, навуку і прававыя інстытуты, але была плавільным катлом цывілізацыі, у які патраплялі ўсе наяўныя сюжэты і, як у алхімічнай дзеі, пераплаўляліся ды давалі на выхадзе выкшталцоныя канцэпцыі сьвету, якія сфармавалі Заходнюю цывілізацыю –  і нас.

Выявiм важныя для нас арыентыры:
• Якія культурныя коды мы ўспадчыньнілі ад Месапатаміі і як яны фармаваліся?
• Якія механізмы сусьвету ўбачылі розумы Сумеру і як іх перакруцілі мысьляры Бабілону?
• Як касьмічная любоў ператварылася ў касьмічнае ж змаганьне?
• Чаму бабілонскія канцэпцыі сьвету сталі дамінантнымі?

А таксама:
• Сумерскія ўяўленьні пра боства і сакральнасьць усяго існага
• Суадносіны паміж неабмежаванай колькасьцю боскіх суб’ектаў і выразнай структурай космасу, боскага і чалавечага сьвету

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце.

Запic на лекцыю | Дзе? | Instagram


✨ Тэорыя пакаленняў. Бумеры, зумеры і ўсе астатнія: як не заблытацца?

15.02 (субота) | 17:30-19:20
10 BYN

Моладзевая размоўная суполка Куток запрашае на гутарку:

• А ці ведаеце, хто вы? 👀 Да якога пакалення вы можаце аднесці сябе?
• Чаму ўвогуле трэба падзяляць людзей на пакаленні?

Прапаноўваем разам разабрацца ва ўсіх гэтых міленіалах, бумерах і зумерах. Ва ўтульнай атмасферы абмяркуем:

• Чаму пакаленні так моцна адрозніваюцца адно ад аднаго?
• Мы з вамі бліжэй да міленіалаў ці бумераў?
• Якімі дарослымі стане пакаленне альфа і бэта, якія нарадзіліся не толькі з тэлефонамі і планшэтамі ў руках, але і з ШІ (штучным інтэлектам) пад бокам?

На ўсе гэтыя пытанні паспрабуем разам знайсці адказы за кубачкам кавы ці гарбаты. Без цяжкай тэорыі і навуковых паняццяў.

📌 “Куток” – гэта моладзевая прастора, дзе можна проста пасядзець з аднадумцамі, без сораму і натугі паразмаўляць пра жыццё + атрымаць практыку роднай мовы. Далучайцеся 🫶

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на гутарку


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
КВЕТКАВАЯ МАЙСТЭРНЯ 💗

Са студзеня ў Parason можна зайсці за поўным вясны букетам ад st.iva. Арт-фларыстка Таццяна падкажа, што да чаго лепш падыходзіць, і растлумачыць, як даглядаць за зрэзанымі кветачкамі.

Што можна замовіць?
• Інтэр'ерныя букеты
• Кветкавую падпіску
• Персанальны майстар-клас
• Афармленне мерапрыемстваў і вітрын
• Дэкор + кампазіцыю кватэры

Ёсць дастаўка па Мiнску. А ўсім наведвальнікам -10% 💌

👇🏼 Каб замовіць букет, пішыце ў дырэкт.


Замовіць букет


Лялькi-мотанкi «неразлучнiкi»: майстар-клас 💞

16.02 (нядзеля) | 18:00-19:50

Ёсць рэчы, якія не трэба выдумляць нанова. Яны перажылі стагоддзі, бо працавалі. Лялькі-матанкі – менавіта такая гісторыя. Яны з'явілiся яшчэ ў працэсе развіцця ткацтва ва ўжытку практычна ўсіх славянскіх народаў.

Прапануем стварыць так званую сямейную ляльку, якая спачатку мела сакральнае-абрадавае значэнне, а потым рабілася як дзіцячая цацка.

Неразлучнікi ў аўтэнтычнай тэхніцы
Як атрыбут вяселля, пажаданне даўгавечнасці і сімвал адзінства – яны маглі быць падарункам-блаславеннем ад бацькоў, а маглі быць зробленыя рукамі нявесты.

Лялька як мэсэдж
У кожны вузел абярэга патрэбна закласць нейкiя сэнсы, сымбалі, думкі. Добрыя. Захаваныя ў матэрыяле словы не прагаворваюцца, але перадаюцца.

NB! Незамужнія дзяўчаты так сама рабілі такую ляльку, набліжаючы сустрэчу з абраным 👀

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на варкшоп | Дзе? | Instagram


Вандроўная батлейка: 2 новыя казкi 🐰

16.02 (нядзеля) | 12:00-13:20 і 13:40-15:00

Батлейка зноў у горадзе, і гэтым разам яна прывезла два сюжэты: адзін – пра тое, як будаваць дом, другі – пра тое, што рабіць, калі ўсё пайшло не па плане. Два сюжэты, два сусветы, адна сцэна.

Зайчык, ліска і архітэктурная рэвалюцыя
Класічная гісторыя пра тое, як два героя спрабуюць пабудаваць сабе хаткі, але рэальнасць уносіць свае карэктывы.

Шведскія Каляды на мяжы катастрофы
Перанясемся ў дамок спадара Пэтсана і яго катка-авантурыста Фіндуса (якія яшчэ не адсвяткавалі Каляды!) У іх, здаецца, усё нядрэнна, рыхтуюцца да свята. Каб не адно «але» – Пэтсан зламаў нагу?! Як жа яны дадуць рады ўсім святочным справам?

👇🏻Каб запiсацца, цiснiце нiжэй.

Запic на батлейка-шоў | Дзе? | Instagram


Керамічны майстар-клас з Вольгай Жарнасек:  Мыльніцы і падстаўкі пад зубныя шчоткі🪥🧼

08.02 (субота) | 11:30-13:00

Такія хэндмэйдныя рэчы не часта сустракаюцца ў продажы, таму менавіта з іх мы пачнем шлях да аздобы ваннага пакою. 

Як заўсёды, дызайн мыльніц будзе самым розным – у выглядзе:

• Жывёл, птушак, рыб, кветак
• Геаметрычных формаў
• Але з цікавай фактурай
тканіны
• Ці з расліннымі прынтамі

Так ці інакш, вытрымаем усё у одным стыле.

Дарэчы, падставачкі таксама аздобім адбіткамі сухацветаў/ляпнымі элементамі.

У выніку атрымаем глазурованыя рэчы ўнікальнай формы для захоўвання касметычных сродкаў 😉

Запic на МК | Дзе мы? | Instagram

Показано 20 последних публикаций.