Змястоўна і прадукцыйна. Так прайшоў прэс-тур прадстаўнікоў Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" ў Чавускім раёне. Паездка выдалася насычанай на цікавыя знаёмствы і перадавы педагагічны вопыт
✅ На базе сярэдняй школы № 2 Чавус адбылася сустрэча намесніка дырэктара ВД "Педагагічная прэса" Людмілы Пастарнакевіч з начальнікам аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама Дзянісам Нікіфаравым.
Падчас дыялогу пагаварылі аб апошніх дасягненнях раённай сферы адукацыі. Дэталёва абмеркавалі і магчымасці пашырэння супрацоўніцтва, арганізацыі падпіскі на выданні медыяхолдынга. Дарэчы, чавускія педагогі — актыўныя падпісчыкі "Настаўніцкай газеты". Двухбаковае інфармацыйнае ўзаемадзеянне плануецца развіваць і далей.
У 2-й гарадской школе пазнаёміліся з настаўніцай фізікі Вольгай Сярогінай. З фізічнымі таямніцамі Вольга Віктараўна знаёміць дзяцей на працягу 35 гадоў, у яе прафесійнай скарбонцы мноства ўзнагарод. Але самае каштоўнае для гэтага педагога тое, што ўсе былыя вучні сталі кампетэнтнымі спецыялістамі і годнымі людзьмі, жывуць і працуюць на карысць Радзімы.
📍 У ходзе камандзіроўкі наведалі дзіцячы сад № 5, які некалькі тыдняў назад расчыніў дзверы пасля капітальнага рамонту. Дашкольная ўстанова выглядае ярка, сучасна, прывабна. За чатыры месяцы было адрамантавана ў літаральным сэнсе ўсё. Перафарбаваны фасад будынка, заменены дах, уваходныя групы і ганкі, пераабсталяваны харчаблок, пральня, санвузлы ў групах, музычная зала і сістэма пажарнай сігналізацыі. На прылеглай тэрыторыі з’явіліся новыя ценявыя навесы, гульнявыя і спартыўная пляцоўкі, прыгожая алея з туй. Зараз садок наведваюць 148 хлопчыкаў і дзяўчынак, тут створаны выдатныя ўмовы для іх паўнавартаснага развіцця.
Завяршыўся прэс-тур у Сласцёнаўскай сярэдняй школе, дзе адбылося знаёмства з настаўнікам тэхнічнай працы і чарчэння Сяргеем Аршаўскім. У арганізацыі вучэбнага працэсу Сяргей Іванавіч робіць упор на праектны метад і раскрыццё здольнасцей вучняў. Педагог падрыхтаваў 98 пераможцаў розных этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні.
Падрабязней пра плённую працу выбітных педагогаў Чавускага раёна чытайце ў найбліжэйшых нумарах "Настаўніцкай газеты".