Наш івэнт пра гарадское азеляненне быў цудоўным! Зусім хутка падзелімся яркімі момантамі і фота. ❤️
А пакуль хочам расказаць вам, што такое гарадскі агарод і падзяліцца класнымі ідэямі, якія натхняць вас на стварэнне ўласнага зялёнага кутка ў горадзе! 🪴🌿
👇
Гарадскі агарод — гэта прастора, на якой гараджане і гараджанкі вырошчваюць кветкі, гародніну і іншыя расліны. Гарадскія сады і агароды дапамагаюць выкарыстоўваць гарадскія пусткі з карысцю, а таксама фарміруюць моцныя супольнасці з жыхароў і жыхарак.
Калі вы не жывяце каля вялікага транспартнага вузла і ваш раён не мае славы самага забруджанага ў горадзе, то прадукты, вырашчаныя ў гарадскім садзе ці агародзе, можна і трэба есці! 🥬
Беларускім гарадам сапраўды не хапае такіх прастор, але вы можаце гэта выправіць!
Вось некалькі добрых прыкладаў гарадскіх агародаў:
1. Берлінскі Prinzessin Garten. Гэта вялікі гарадскі агарод з моцным кам'юніці. На іх сайце можна даведацца пра мерапрыемствы і пра тое, як іх рабіць.
2. Idėjų lysvė у Вільнюсе — бліжэйшы да Беларусі варыянт. Іх старонкі на Facebook і Instagram, дзе можна прасачыць, як эвалюцыянуе іх сацыяльны парадак дня і якую агратэхніку яны выкарыстоўваюць. А таксама падглядзець цікавыя тэхнікі для прыцягнення гасцей.
3. Праект «Самасад» кіеўскай супольнасці «Падаляначка».
4. Добрыя выпускі перадачы «Big dreams small spaces» пра гарадскі ці грамадскі агарод:
— Пра цяжкасці, радасці, адказнасць і тое, як зрабіць;
— Пра сад для школы і што ў ім трэба дзецям.
Каб даведацца, як арганізаваць гарадскі агарод, як выбраць канструкцыю, а таксама як выбраць грунт і ўгнаенні, звярніцеся да нашага бота: @Miensk_urban_bot