Культура і Мастацтва


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Искусство


Культура і мастацтва — праз карысны досвед!
Бот для сувязі
@gazetakulturaimastactva_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Искусство
Статистика
Фильтр публикаций


🌷 Нашы вітанні!
Для таго, каб быць шчаслівымі, не трэба прычыны. Усміхніцеся – і дзень стане ярчэйшым з самай раніцы.

🔹 г. Віцебск
🎶 Музычна-паэтычны вечар «Музычны вернісаж»
19.00
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
вул. Замкавая, 2

🔹 г. Гомель
🎭 Спектакль «Візіт старой дамы»
19.00
Гомельскі абласны драматычны тэатр
пл. Леніна, 1

🔹 г. Магілёў
🖼️ Выстава «Мужчынскае-жаночае: гармонія двух светаў»
11.00–19.00
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава
вул. Міронава, 33

🔹 г. Мінск
🗣️ Опера «Севільскі цырульнік»
19.00
Тэатр оперы і балета
пл. Парыжскай Камуны, 1


⚡️ Представительница нашей страны, студентка Белорусского государственного университета культуры и искусства Дарья Гончаревич вошла в ТОП-10 на международном конкурсе «Мисс Глобал 2025»!

Дарья преподает дефиле в Национальной школе красоты и параллельно учится в БГУКИ.
👑 В 2021-м девушка стала обладательницей титула «Мисс Беларусь».


«Конкурс Miss Global — это не только демонстрация внешней красоты, но и возможность проявить себя как личность, поделиться своими взглядами и идеями, рассказать миру о своей стране.

Финал конкурса состоялся 9-го марта в Таиланде.

➡️ Информация @dashagoncharevich (Инстаграм)

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🎶🎤 Абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдзе 29 сакавіка ў Іўі і 30 сакавіка ў Мастах.
———
🎶🎤 Областной фестиваль народного творчества ветеранских коллективов «Не стареют душой ветераны» пройдёт 29 марта в Ивье и 30 марта в Мостах.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🕵️💃 Музей «Лошыцкая сядзіба» запрашае на экскурсіі з танцавальным майстар-класам: «Лошыцкая сядзіба — жамчужына Мінска губернскага» (16 сакавіка), «Адзін дзень з жыцця Лошыцы ў XVIII — сярэдзіне XIX ст.» (23 сакавіка), «Музычнае жыццё Мінска губернскага і Лошыцы ў 1890–1910-я гг.» (30 сакавіка).

У працягу экскурсій наведвальнікаў чакаюць майстар-класы па гістарычных танцах эпох Адраджэння, Асветы і мадэрну, такіх як бранль, менуэт і падэграс, а таксама па фаварытах бальных праграм XIX стагоддзя — беларускай полькі, кадрылі і гавоту.


🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


⚡👏 У Маладзёжным тэатры эстрады праходзіць урачыстасць, прысвечаная 75-гадоваму юбілею Васіля Пятровіча Раінчыка — народнага артыста Беларусі, мастацкага кіраўніка легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», кавалера ордэнаў «Знак Пашаны» і Францыска Скарыны.

Цёплыя віншавальныя словы юбіляру адрасавалі гендырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава, рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская, старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч і многія іншыя.

🎶 З канцэртнай праграмай выступілі артысты Маладзёжнага тэатра эстрады, студэнты БДУКМ і Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, іншыя выканаўцы.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🇧🇾🎉 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны.

Урачыстая цырымонія, па традыцыі прымеркаваная да свята 8 Сакавіка, адбылася 10 сакавіка ў Палацы Незалежнасці.

Сярод узнагароджаных жанчын Прэзідэнт адзначыў і работніц сферы культуры.

✨ Ордэн Францыска Скарыны быў уручаны вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зінаідзе Зубковай.

✨ Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Кацярына Дулава, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская і салістка Духавога аркестра Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Ганна Благава.


🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🎻🎶 Праект «Скрыпічныя канцэрты» прагучыць 15 сакавіка ў Віцебскай абласной філармоніі.
———
🎻🎶 Проект «Скрипичные концерты» прозвучит 15 марта в Витебской областной филармонии.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


📚🗣️ XXХI Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні пройдуць у Мінску 13 і 14 мая.
———
📚🗣️XXХI Международные Кирилло-Мефодиевские чтения
пройдут в Минске 13 и 14 мая.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
⚡️ Директор РИУ «Культура і мастацтва» Наталья Кузнецова рассказала главному информационному телеканалу страны о перспективах уникального проекта.

Страницы истории Великой Победы оживают посредством нейросетей. Интерактивный проект «За дзень наступны ўсяе зямлі» продолжает своё путешествие в журнале «Мастацтва».

🖼 Все тематические номера содержат QR-коды, и есть возможность просматривать анимации к иллюстрациям.

Проект, приуроченный к 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и к 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне, запущен в 2024 году.

В нём задействованы Национальный художественный музей Республики Беларусь и Музей истории Великой Отечественной войны. Оживлением шедевров занимаются студенты Белорусской государственной академии искусств.

➡️ Подготовлена распечатанная серия картин большого формата, которая будет экспонироваться в регионах Беларуси.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


Вітаем, чытачы! ⛅️

«Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім...» (Уладзімір Караткевіч).

🎉 Сёння святкуюцца Міжнародны дзень дуды і Дзень архіваў.

❤️ Зычым вам добрага настрою і бадзёрасці!

@kultinfa


♎️ Шалі
Вы будзеце перажываць перыяд сур'ёзных змен у шматлікіх сферах жыцця. Перамены закрануць у першую чаргу дзелавую сферу.

♏️ Скарпіён
Скарпіёнам бягучы тыдзень абяцае шмат прыемных уражанняў. Асабліва гэта датычыцца тых, хто ў гэтыя вясновыя дні перажывае час закаханасці.

♐️ Стралец
У першай палове тыдня зоркі рэкамендуюць знайсці час і месца для таго, каб пабыць аднымі. Гэта неабходна для спакойнага асэнсавання апошніх падзей і прывядзення свайго душэўнага стану ў раўнавагу.

♑️ Казярог
У першай палове тыдня ўзмацніцца патрэба ў кантактах з сябрамі і знаёмымі. Магчыма, вы пазнаёміцеся з цікавым чалавекам, які зможа на шматлікае адкрыць вам вочы.

♒️ Вадаліў
Абставіны складваюцца спрыяльна для вырашэння матэрыяльных праблем. Вы зможаце павялічыць узровень даходаў і выканаць усе запланаваныя справы.

♓️ Рыбы
Рыбам у гэты перыяд зоркі раяць працаваць над сабой, сваёй знешнасцю і ўнутраным светам. Першая палова тыдня складаецца найболей паспяхова. Узмоцняцца вашыя інтэлектуальныя здольнасці.


💕✨#КУЛЬТУРНЫ_ГАРАСКОП✨💕

♈️ Авен
На працягу тыдня ў вас будзе пераважаць выдатны эмацыйны настрой, звязаны з новымі перспектывамі ў бізнесе ці працы. З'явіцца магчымасць далучыцца да цікавага праекта, які можа прынесці добрыя дывідэнды ў будучыні.

♉️ Цялец
Фінансавае становішча Цяльцоў будзе дастаткова стабільным, а праца можа паднесці прыемныя сюрпрызы ў выглядзе новых перспектыў або прапаноў.

♊️ Блізняты
Вас на гарызонце чакае дастаткова прыемны перыяд. З'явіцца магчымасць адпачыць, правесці час з блізкімі сябрамі ці здзейсніць невялікае падарожжа.

♋️ Рак
Тыдзень будзе заняты працай і фінансамі, бо жаданне палепшыць сваё матэрыяльнае становішча будзе добрым матыватарам, і магчымасці для гэтага самі будуць ісці ў рукі.

♌️ Леў
На наступным тыдні вам прыйдзецца займацца бытавымі пытаннямі, клапаціцца аб сваяках і хатніх улюбёнцах. Добрае здароўе дапаможа захаваць сілы і энергію.

♍️ Дзева (Панна)
На гэтым тыдні ў вас могуць з'явіцца прыхільнікі – цікавыя і ініцыятыўныя асобы, да якіх варта сур'ёзна прыгледзецца.


🎭⚡️Прэм'ерныя паказы спектакля «Май хомлэнд» адбудуцца ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 19 і 20 сакавіка.
———
🎭⚡️ Премьерные показы спектакля «Май хомлэнд» состоятся в Республиканском театре белорусской драматургии 19 и 20 марта.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🖼🤝 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь упершыню прадставіць выставачны праект з калекцыі музея ў Азербайджанскай Рэспубліцы!

Урачыстае адкрыццё выставы «Ю. Пэн, Я. Кругер. Ля вытокаў мастацкай адукацыі Беларусі» адбудзецца 12 сакавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў.

———
🖼🤝 Национальный художественный музей Республики Беларусь впервые представляет выставочный проект из коллекции музея в Азербайджанской Республике!

Торжественное открытие выставки «Ю. Пэн, Я. Кругер. У истоков художественного образования Беларуси» состоится 12 марта в Азербайджанском национальном музее искусств.


🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🎉🎪 Прэм'ера цыркавога шоу «Тыгры на зямлі і ў паветры Яраслава Запашнага» адбылася ў Гомельскім дзяржаўным цырку.
———
🎉🎪 Премьера циркового шоу «Тигры на земле и в воздухе Ярослава Запашного» состоялась в Гомельском государственном цирке.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🎭🤝 Гастролі Уладзімірскага акадэмічнага абласнога тэатра драмы пройдуць Магілёве з 15 па 20 красавіка!
———
🎭🤝 Гастроли Владимирского академического областного театра драмы пройдут Могилёве с 15 по 20 апреля!

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


🎶 Канцэрт «Рэха мелодый» прагучыць 14 сакавіка ў Брэсцкай абласной філармоніі.
———
🎶 Концерт «Эхо мелодий» прозвучит 14 марта в Брестской областной филармонии.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».


Вітаем, сябры! 🌤

Звернемся да «Беларускага народнага календара»:
📖 9/24. Янка. Гэты дзень яшчэ называецца Абертас (Паўраценне). Птушкі пачынаюць вяртацца з выраю. У царкоўным календары — свята знаходжання («обретения») галавы Іаана Хрысціцеля.

❤️ Зычым радаваць сваіх блізкіх не толькі ў свята, але і ў звычайныя дні!

@kultinfa


🌾🪡 У Камянецкай вежы адкрылася выстава «Залатое рамяство — саломапляценне».

🔹 На выставе прадстаўлены 40 вырабаў з саломкі метадыста па народных мастацкіх рамёствах, традыцыях, абрадах і фальклору Камянецкай раённай клубнай сістэмы Наталлі Дзямчук.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».

Показано 19 последних публикаций.