11 ліпеня 1705 году ў Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётар І забіў 5 манахаў-базыльян.
Паводле польскага гісторыка XІX стагодзьдзя Ф. Духінскага, п’яны Пётар І уварваўся разам з салдатамі ў Сабор, які належаў уніятам, і дзе захоўваліся мошчы Ясафата Кунцэвіча. Цар запатрабаваў ключы ад царскіх варот, а калі базыльяне адмовіліся іх даць, асабіста забіў настаяцеля й чатырох манахаў-базыльян, а целы загадаў утапіць у Дзьвіне.
Па іншай вэрсыі, канфлікт адбыўся пасьля таго, як на пытаньне цара пра тое, хто намаляваны на іконе, манахі адказалі, што гэта сьвяты Ясафат, забіты ератыкамі. Цар загадаў арыштаваць манахаў, але яны аказалі супраціўленьне, у выніку чаго адбылося сутыкненьне, у якім яны й былі забіты.