Студыя Гаварун


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


🎉Рэлізы, унутраная кухня і цікавосткі!
Мы на ютубе👇
🧸Гаварун — мультфільмы па-беларуску
🎬Гаварун — кіно па-беларуску
Падтрымайце праект па спасылцы🤝
gavarun.by/p/support

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


💥Сябры, нашы эмоцыі проста зашкальваюць!
Мы рады паведаміць, што сёння адбудзецца доўгачаканая прэм'ера яскравага і эмацыйнага мультфільма "Вэрхал у галаве 2".

Паглядзець гэты дзіцячы хіт можна ў закрытым тг-канале "Гаварун Прэміум".

✅Каб далучыцца да прагляду вам трэба аформіць платную падпіску на зручную вам суму на нашым сайце gavarun.by (спасылка-запрашэнне на канал з'явіцца ў вашым асабістым кабінеце, у раздзеле "Маё кіно").

🖐🏻Будзем удзячныя за рэпосты і падабайкі. "Вэрхал у галаве 2" варты гэтага!


✨На сувязі Таша. Зрабіла ролік, дзе трохі жалюся на жыццё. Усім можна і мне таксама.

Але жалюся канструктыўна😅 і прапаноўваю тэхніку, якая дапаможа настроіцца на неабходную вам хвалю на працягу дня! Таму тапкамі не кідайцеся!

Сэнс у тым, што падчас любога ранішняга рытуалу (кавы, шпацыру з сабакам, медытацыі) трэба канцэнтравацца і прыдумляць «саўндтрэк» гэтаму дню.

Можа сёння са мной будзе элегантны джаз, або стары-добры рок ці нават мантра. Адным словам, мы самі выбіраем, на якой ноце пройдзе наш дзень! Паспрабуйце і вы❤️

У канцы роліка абяцала расказаць, як паглядзень «Вэрхал у галаве — 2» у нашым агучванні ⬇️

Пераходзьце на наш сайт gavarun.by ➡️ цісьніце на «Падпіску» ➡️ выбірайце і афармляйце зручную вам суму падпіскі ➡️ лавіце паведамленне з сакрэтнай спасылкай ➡️ заходзьце па спасылцы ў закрыты тэлеграм-канал «Гаварун Прэміум».

У дзень прэм’еры мы падзелімся «Вэрхалам» у закрытым канале. Буду рада ўбачыць вас там :)


🧢👶Больш «Пакаё» - глядзіце 42-ю серыю на Гаваруне!☁️

🐳Сёння Пакаё, Пата і Слоня збірацца на дзень нараджэння да Кіта! Ведама, рыхтуюць і падарункі, але ці ўлічваюць сябры, што Кіт жыве пад вадой?!🫣


🧢👶На Гаваруне выйшла 41-я серыя мультсерыяла «Пакаё»!☁️

Цудоўны мульт пра тое, як весела і карысна карыстацца сваёй фантазіяй!😜


✨Народзе, выбачайце!
Як заўсёды са спазненнем🤪
Адказы наступныя:
1. Пакаё
2. Мама Му і Крумкач
3. К'ю Клыпа-5
4. Пэтсан і Фіндус
5. Мікі Маўс.

✅Дарэчы, наконт Мікі Маўса!
Падпісчыкі тэлеграм канала "Гаварун Прэміум" глядзяць яго кожны аўторак, чацвер і суботу!
Далучайцеся і вы!
Афармляйце платную падпіску на нашым сайце gavarun.by і атрымлівайце сакрэтную спасылку.

🙌Ну, і па традыцыі стаўце 👍, калі адгадалі ўсе мульты і 👎, калі памыліліся.


Трэйлер да Inside out 2 — «Вэрхала ў галаве — 2» гатовы! 🎉

Поўны мультфільм у нашай агучцы зарэлізім у закрытым Тэлеграм-канале «Гаварун Прэміум». Каб туды трапіць, аформіце платную падпіску на нашым сайце gavarun.by. Вам прыйдзе сакрэтная спасылка ;)

Пакідайце ў каментарах эмодзі, каб паказаць, якія эмоцыі ў вас выклікае трэйлер:

❤️ — радасць
🔥 — шалёнае жаданне паглядзець мультфільм
😢 — сум ад таго, як складана дачакацца цэлага мультфільма
⚡️ — страх прапусціць прэм'еру

Іх можна камбінаваць ;)


✨Думалі, што нашы рэбусы ўжо скончыліся? :))
Але не!!! Вось яны, родненькія😅

🧠Калі нехта з вас адгадае 5 мультсерыял, мы будзем у шоку ад захаплення і вам будзе прысвоена званне "Мегамозг"!😅

Даем падказку: мультсерыял олдавы, яго ўжо няма на ютубе, бо праваўладальнік змяніў умовы ліцэнзіі😰

На жаль, і такое бывае...
З адказамі зверымся заўтра! Поспехаў!❤️


💥Надышоў час пазнаёміць вас бліжэй з нашай перакладчыцай Марынай.
Менавіта яна самааддана пераклала «Вэрхал у галаве — 2 ».

☘️Марына расказвала, што пасля асноўнай працы яна вярталася дахаты, займалася хатнімі справамі, дзецьмі і толькі перад перад сном лавіла трохі вольнага часу ды садзілася перакладаць.

✍🏻А Вэрхал такі насычаны на дыялогі, што за раз Марына паспявала перакласці толькі 5 хвілін хронаметражу!
Уяўляеце колькі там балбатні? 😊
І мы гэта аўтарытэтна пацвярджаем!

Не ведаем, як Марына справілася, але калі мы ўбачылі аб'ём працы па агучцы, то вырашылі, што тут абавязкова патрэбна... шматгалоска🎊

✨Пра запрошаныя “галасы” раскажам пазней. А цяпер знаёмцеся з Марынай!☝🏻


🏔 43-я серыя мультсерыяла «Хайдзі, дзяўчынка Альпаў»!

❤️Нарэшце, мары беднай дзяўчынкі спраўджваюцца - Клара ў гарах, у хацінцы Хайдзі!

👀Глядзіце на дзіцячым Гаваруне!


🤬Маё цярпенне лопнула!!!

👆У відэа наглядна пра тое, як эмоцыі выходзяць з-пад кантролю. А з вамі так здараецца?

Хутка скончым працу над «Вэрхалам у галаве — 2». Каб паглядзець мультфільм цалкам па-беларуску, далучайцеся да закрытага Тэлеграм-канала «Гаварун Прэміум», рэліз адбудзецца там.

✅Каб трапіць у канал, афармляйце падпіску на нашым сайце gavarun.by. Пераходзьце ў раздзел «Падпіска», выбірайце камфортную суму і вам прыйдзе паведамленне з запрашальнай спасылкай.

Чакаем усіх!❤️


Хай будзе Вэрхал! 🔥

Дакладней — «Вэрхал у галаве 2» ў нашым агучванні.

Падпісчыкі «Гаварун Прэміум», чакайце, хутка смачняга 😋

А калі вы яшчэ не ў нашым VIP-канале, то афармляйце падпіску на сайце gavarun.by. Выбірайце камфортную суму, а пасля актывацыі падпіскі лавіце сакрэтную спасылку.


🐰🐇Выйшла 11-я серыя мультсерыяла «Уотэршыпскі ўзгорак 2»!

Дзе паглядзець? Правільна - на Гаваруне!😋

⛈На Уотэршып адбылося ўварванне і чарада Арэха сутыкнулася з чарадой праблем...


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
💥 Шэдэўр ад Дыснэя/Піксар хутка можа з'явіцца ў нашым агучванні.

✨Але мы і не думалі, што вам гэта ўжо вядома!😲
Мы планавалі анонс пазней.

🙌У рылз Таша расказвае, што адбылося.
Яна падазрае містыку і ўменне чытаць думкі. А вам, як здаецца?

⚡І стаўце❤️, калі вам падабаецца ідэя!


✨Калі ваша дзіця/дзеці таксама прымусова "катаюць" вас на "амерыканскіх горках", то дайце знаць рэакцыямі пад гэтым пастом адным з гэтых эмодзі: 🤪🙈💯🤯😱💊

І мы вас абавязкова зразумеем😅


🛸Апошняя серыя Клыпы!🤖

Клыпа вязе Аёечку ў адно класнае месца і там Аёечка прызнаецца, што вельмі любіць гэты свет!

👀Глядзіце на дзіцячым Гаваруне! 👈


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🍀Шчыра дзялюся сваёй гісторыяй ў відэа.

На сувязі Таша, жаночы голас Гаваруна.
Буду рада, калі відэа камусьці адгукнецца або натхніць.

Як вам? Да каго мара таксама прыходзіла вакольнымі шляхамі — стаўце пад відэа👌🏻

📌А цяпер яшчэ раз пра самае важнае: як жа паглядзець Мікі Маўса ў нашай агучцы?
✅Пераходзьце на сайт gavarun.by ➡️ цісьніце кнопку «Падпіска» ➡️ выбірайце камфортную для вас суму і афармляйце падпіску ➡️ Лавіце спасылку на закрыты тэлеграм-канал і глядзіце Мікі Маўса па-беларуску!

🖐🏻Калі нешта не спрацуе, адразу пішыце нам!


👦🧒Сустракайце зімовую песню для ранішнікаў вашых жэўжыкаў!

Забірайце і перадавайце настаўніцам і выхавальніцам — новы трэк ад Гаваруна і razvivalki.biel ужо на ютубе!😎

Спявайце ў школах, садках і проста дома з сям'ёй на ўтульнай канапе!😌


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
✨Заклён на снежную зіму!

Уключайце гук у відэа і паўтарайце за Ташай!
Можа, разам у нас атрымаецца прыцягнуць снег ❄️

Показано 18 последних публикаций.