Formuła Pieramohi | F1


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


Формула Перамогі. Формула-1 па-беларуску. Навіны ды статыстыка Ф1. #F1 #Ф1 #ФормулаПерамогі
Formula 1 in Belarusian. F1
Зваротная сувязь: @Formula_pieramohi_suviaz

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


Чым адметны папярэдні допіс?

🤖 Я стварыў новую аўтаматызацыю! Цяпер мой Telegram-бот сам прымае ад мяне тэкст і выявы, а потым аўтаматычна публікуе допісы ў Telegram, Twitter і BlueSky.

Гэта толькі першая працоўная версія, і яшчэ шмат чаго не хапае, але, спадзяюся, ён дапаможа мне не страціць розум падчас уікэндаў ды ствараць больш кантэнту.

❤️‍🔥 Асобная падзяка маім патронам – ваша падтрымка вельмі мяне матывуе! Нагадаю, што падтрымаць праект можна тут: 🍩 Patreon, 🍩 Buy Me A Coffee

І гэта толькі пачатак.


Яшчэ больш фота баліду 🇬🇧 Williams з Сілверстоўна! 📸


🇬🇧 FW47 на трасе

Сайнц выехаў на першыя колы ў Сілверстоўне! 🏎

Нагадаю, што ліўрэя сёння таксама не тая, што будзе ў каманды сёлета.


Праз 10 хвілін пачнецца прэзентацыя 🇬🇧 FW47

Спасылка на трансляцыю 🎞


🇬🇧 McLaren першай паказала свой балід MCL39 у аднаразовай расфарбоўцы на Сілверстоўне 👀

Заўтра мы яшчэ пабачым балід 🇬🇧 Williams, але ўсе новыя ліўрэі будуць прадстаўлены 18-га лютага


🚥 Да гонкі ў Мельбурне засталося 5 тыдняў!

А нядаўна стаў вядомы расклад Гран Пры 2025 ⏰

Выява 'https://t.me/formula_pieramohi/5728?comment=13321' rel='nofollow'>без сціскання 👇


🍿 7-га сакавіка выйдзе 7-ы сезон Drive to Survive

Новы сезон, новыя суперніцтвы


Некалькі навінаў адным радком 📰

🇮🇹 Гэмілтан учора на тэсце ў Барселоне працягнуў сваю традыцыю, ды разбіў балід перад дэбютам у новай камандзе

🇬🇧 McLaren у Поль Рыкары тэстуюць вільготную гуму 2026

🎂 А ў вашага адміна сёння дзень народзінаў! Павіншаваць мяне можна тут: 🍩 Patreon, 🍩 Buy Me A Coffee

Гэты блог існуе ўжо неймаверныя 2.5 гады, ды верым, шмат чаго наперадзе! А пакуль працягваем рыхтавацца да новага сезону і крыху адпачываць пасля звышнапружанага 2024.


Штрафы і дыскваліфікацыі за лаянку ад 💂 FIA

🤦‍♂️ Цяпер гоншчыкаў можна дыскваліфікаваць ад гонак на месяц ды пазбаўляць "нявызначанай колькасці" ачкоў за лаянку... Гэтыя захады будуць выкарыстоўвацца на другі і трэці разы.

Што яшчэ "цудоўна", дык гэта забарона на падачу пратэстаў у такіх выпадках!

На месцы гоншчыкаў я б перастаў даваць будзь-якія разгорнутыя адказы на прэс-канферэнцыях Ф1. Затое заўсёды можна склікаць журналістаў на вуліцы, як гэта летась рабіў Макс.

Бен Сулаем зусім з'язджае з глузду, п%%%%%ц 🤬

843 0 13 4 39

А вось і больш якаснае відэа ад самой 🇮🇹 Скудэрыі з Гэмілтанам

Ды таксама Льюіс паказаў свой жоўты шалом ды яшчэ нам прывыкаць бачыць Льюіса ў чырвоным!


🇮🇹 Гэмілтан праехаў першыя колы за стырном Ferrari!

Гэтага прыйшлося чакаць год, але цяпер новы этап пачаўся!

Показано 11 последних публикаций.