🔴ПВК “Родан” і адмена адтэрміновак. Чытайце апошнія навіны ў нашым дайджэсце:
🔸У Беларусі адбыліся масавыя затрыманні школьнікаў за спробу зладзіць сустрэчы так званага ПВК “Родан”. У гандлёвым цэнтры Гомеля было затрымана 200 чалавек, з якіх 183 з’яўляліся непаўнагадовымі. У Менску затрымалі 80 чалавек. У Брэсце і Оршы таксама прайшлі затрыманні. СК Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу за спробу зладзіць незаконнае масавае мерапрыемства, падлеткаў паставілі на ўлік, а паўнагадовых прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Інтэрнэт-мем ПВК “Родан” з’яўляецца алюзіяй на злачынную групіроўку “Геній Родан” з анімэ Hunter x Hunter і не з’яўляецца у прамым сэнсе слова прыватным вайсковым комплексам.
🔸 У сваю чаргу на з’яўленне ПВК “Родан” адрэагавала і Міністэрства адукацыі Беларусі. Міністр Андрэй Іванец заявіў, што “моладзь можа быць падвергнута ўплыву дэструктыўных рухаў”. У якасці альтэрнатывы ён прапанаваў удзельнічаць у патрыятычных, спартыўных, культурных гуртаках розных напрамкаў.
🔸Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч заявіў, што адтэрміноўку для студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, патрэбна скасаваць, каб у краіне былі “роўныя правы і магчымасці”. Адзначаецца, што тых, хто ўжо навучаецца за мяжой, змены не закрануць. А вось тыя, хто пасля прыняцця новаўвядзенняў пажаде паехаць навучацца за мяжу, больш не змогуць атрымаць “адтэрміноўку”. Выключэнні застануцца для студэнтаў, якія былі адпраўлены на вучобу ў іншыя краіны па накіраванні дзяржаўных органаў.
🔸Міністэрства адукацыі заявіла пра новаўвядзенне ў школьную форму другога абавязковага элементу дзеля аднастайнасці навучэнцаў. Адзначаецца, што школа сама зможа абраць гэты элемент: то бок калі да гэтага ўжо была ўведзена камізэлька, то цяпер можна будзе дапоўніць вобраз нагавіцамі ці спадніцай.
🔸 Не так даўно была затрымана выкладчыца Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Наталля Мартусевіч. З выкладчыцай з’явілася “пакаяльнае відэа” на канале магілёўскага ГУБАЗіКу, дзе яна сцвярджае, што “пісала ў экстрэмісцкія чаты” і “зарэгістравалася ў плане “Перамога””. Цяпер жанчына на волі.
🔸Былой выкладчыцы МДЛУ Наталлі Дулінай прысудзілі 3,5 гады калоніі за каментар незалежнаму СМІ. Адзначаецца, што пасля вынясення выраку яна ўсміхнулася і сказала: “Прыйдзе вясна!”
🔸У шведскіх школах цяпер можна будзе вывучаць беларускую мову. Такое рашэнне дамаглася беларуская дыяспара ў Швецыі дзякуючы перамовам з мясцовым дэпартаментам адукацыі. Адзначаецца, што беларускую мову можна будзе вывучаць нават калі ёсць менш за 5 вучняў у муніцыпалітэце.
🔸Тры выкладчыцы беларускіх ВНУ паедуць у акупаваны Луганск на канферэнцыю “Ваенная журналістыка ў сучасным свеце”. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прафесарка ГрДУ Марыя Канюшкевіч, загадчыца адной з кафедр ВДУ імя П. Машэрава Ірына Зайцава і Алена Муратава, прафесарка ВДУ імя П. Машэрава.