Шаноўнае спадарства!
Чытальня прапануе дзецям і дарослым кнігі, якія дапамагаюць паглядзець на свет па-новаму.
Кнігі, што ўздымаюць экалагічныя праблемы, дапамагаюць глыбей зразумець узаемасувязь чалавека і прыроды. Яны могуць стаць крыніцай натхнення для больш адказных рашэнняў і дзеянняў, зменаў ў штодзённых звычках. Яны нагадваюць, што кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у захаванне навакольнага асяроддзя.
📚Лінэ Нагель Ільвісокер. Мой свет растае : Жыццё з кліматычнымі зменамі на Шпіцбергене
Нарвежская журналістка Лінэ Нагель Ільвісокер жыве з сям’ёй у Лонг’іры, самым паўночным населеным пункце-тысячніку, што на Шпіцбергенскім архіпелагу, дзе глабальнае пацяпленне ідзе хутчэй, чым дзе-колечы на планеце. На сваім даследчыцкім шляху Лінэ апісвае змены, праз якія праходзіць Лонг’ір, і разважае пра парадоксы пасёлка, які жыве з вуглездабычы і турызму. Гэта бясстрашны і шчыры аповед ад першай асобы пра Арктыку.
📚Святлана Алексіевіч. Чарнобыльская малітва
«Чарнобыльская малітва» — чацвёртая кніга хронікі, прысвечаная галоўнай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя. Кніга вельмі часта гаворыць галасамі нашых суайчыннікаў — ліквідатараў і іх сваякоў, журналістаў і навукоўцаў, настаўнікаў і жыхароў палескіх вёсак.
📚 Уладзімір Ягоўдзік. Дзівосны карабель
Гэтая кніга пра птушак і жывёл. Адны з іх табе добра вядомы, бо спрадвеку жывуць побач з людзьмі. А другія вельмі асцярожныя, хаваюцца ў лесе, каля возера ці ракі. Пра іх павадкі, паляўнічыя прыгоды можна расказваць бясконца. Але найперш мы ўсе павінны помніць: у звяроў і птушак, асабліва дзікіх, сёння надзвычай цяжкае жыццё. Мялеюць, забруджваюцца рэкі і азёры, няшчадна высякаюцца лясы, асушваюцца балоты... Няма прытулку братам нашым меншым. Няўжо толькі ў заапарках ды запаведніках за агароджаю пакінем для іх месца? Як сумна, нецікава тады стане жыць! Нельга, каб апусцела, замоўкла без шматлікіх галасоў наша зямля Дзівосны Карабель, на якім усім хопіць месца: і нам, людзям, і ўсякай жыўнасці. Дык плыві шчасліва, наш Дзівосны Карабель!
У нашай бібліятэцы шмат дзіцячых кніг, якія наўпрост не закранаюць праблем экалогіі, але вучаць з павагай і любоўю ставіцца да прыроды.
Запрашаем!