🙂 Ёсць у "Чытальні" адна кніжная шафа пад лесвіцай...
😏 Адзін наш пастаянны чытач, пісьменнік і выкладчык, час ад часу наведваецца да нас ды вышуквае ў той шафе самыя сапраўдныя скарбы: даўнія і рэдкія выданні і пераклады, якія адразу ж рэгіструем у наш каталог. Бо гэта "must-read".
😏 А днямі ў бібліятэку завітаў адзін вядомы паэт і перакладчык, і, пачуўшы пра гэтую адметную шафу, таксама колькі часу прабавіў з яе змесцівам ды адабраў з яе нізку кніжак са сваімі рэкамендацыямі "must-read". Пра іх мы неўзабаве распавядзем.
✍🏻 Шафа ж цяпер з лёгкай рукі Андрэя Хадановіча (гэта той, што другі — паэт і перакладчык) носіць імя "шафы Гарбацкага" (гэта той, што першы — пісьменнік і выкладчык Уладзь, які нядаўна быў госцем у нашым чытацкім клубе).
😊 І што ж? Сёння лёс звёў у "Чытальні" адразу абодвух. Атрымалася ну проста 🔥
😉 Падглядзелі-падслухалі апантаную гутарку літаратараў, якія з агнём у вачах захоплена гартаюць выданні ў "шафе Гарбацкага"...
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje #кнігазбор #шафагарбацкага