Скотт Снайдэр: Джокер у "Абсалютным Бэтмэне" будзе самым брутальнымНа Арланда Камікон, які зараз праходзіць у Амерыцы, Скотт Снайдар расказаў, што ініцыятыва All in - гэта крок па вяртанню супергерояў у коміксы і чытачоў - да чытання. Што гэта спосаб адзначыць крутасць DC. І што восенню гэтага года мы будзем у шоку ад маштабнасці гэтай ініцыятывы.
На конт яго комікса "Абсалютны Бэтмэн" ён расказаў, што ў 5-м выпуску упершыню з'явіцца бэт-сігнал і яго прызначэнне будзе такім жа сімвалічным, як у арыгінальнай гісторыі, але паслужыць іншым мэтам. У 6-м выпуску мы ўпершыню ўбычым абсалютны варыянт Бэйна, а Джокер з'явіцца толькі ў 13-14 выпусках, і ён будзе самай брутальнай версіяй Джокера за ўсю гісторыю персанажа.
Відаць, Скотт Снайдэр на ўсе 100 упэўнены, што ён вярнуўся ў DC надоўга, а ініцыятыва All in пад яго поўным кантролем.
Тым часам, на нашым сайце
comicsby.live ужо зараз можна азнаёміццца з першым выпускам "Абсалютнага Бэтмэна".